Культура

У Вільні адбылася вечарына Алеся Разанава «Складанасці перакладу» ФОТА

У Вільні 14 студзеня адбылася вечарына Алеся Разанава «Складанасці перакладу / Die Schwierigkeiten der Übersetzung».

Імпрэзу зладзіў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт. Студэнты, выкладчыкі і госці ўніверсітэта пабачыліся з выбітным беларускім паэтам Алесем Разанавым, а таксама з доктарам філалогіі Ганнай Кісліцынай, філолагам, паэткай і перакладчыцай Вольгай Гапеевай ды з іхнымі літоўскімі калегамі.

Паэт-мысляр Алесь Разанаў атрымаў званне Ганаровага доктара (Doctor Honoris Causa) ЕГУ у 2010 годзе за выбітны ўнёсак у развіццё беларускай мовы і культуры і плённае спрыянне міжкультурнаму дыялогу.

Алесь Разанаў стварае паэтычныя творы на розных мовах. На вечарыне ён чытаў ўласныя вершы па-беларуску, па-нямецку і па-літоўску.

Чым адрозніваюцца вершы паэта на розных мовах? Ці можна перакласці дух паэзіі? Чаму паэт абраў сабе менавіта гэткі шлях, а не іншы? Якое месца займае дзейнасць Ганаровага доктара ЕГУ Алеся Разанава ў міжкультурнай еўрапейскай прасторы? Пра гэта і пра шмат чаго яшчэ можна было пачуць і спытаць яго самога і гасцей падчас сустрэчы, што прайшла ў нязмушанай і творчай атмасферы праўдзівага сумоўя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Усе навіны →
Усе навіны

ГУР паведаміла пра знішчэнне ўчастка расійскага газаправода, які абслугоўваў ВПК

Пуцін гатовы да пагаршэння адносін з Трампам і не будзе спыняць вайну11

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»17

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць