Грамадства22

У беларускіх тэлеграм-каналах з’явіліся аб’явы пра вербаванне кантрактнікаў для Мінабароны РФ

У беларускіх тэлеграм-каналах спрабуюць знайсці добраахвотнікаў для падпісання кантракта з Мінабароны РФ. У прыватнасці, аб’явы з аднолькавым тэкстам з’явіліся ў тэлеграм-каналах «Работа ў Брэсце» і «Работа ў Пінску». У патрабаваннях да кандыдатаў указана «добрае здароўе», звярнуў увагу reform.news.

Ілюстратыўны здымак. Фоат: mod_russia / Telegram

«Тэрмінова! Добраахвотнікі на кантракт для МА РФ! Найвышэйшыя выплаты! Поўнае забеспячэнне, харчаванне, пражыванне, прэміі, простае афармленне! Праезд бясплатна з любога горада!» — гаворыцца ў паведамленні.

Пасля падпісання кантракта з Мінабароны РФ прапануюць 400 000 расійскіх рублёў (каля 5 тысяч даляраў), плюс 2 400 000 рэгіянальных рублёў (каля 31 тысячы даляраў). Усяго — 2 800 000 рублёў. Далей абяцаюць заработную плату ад 210 000—320 000 рублёў у месяц (да 4 тысяч даляраў) і вышэй «у залежнасці ад рэгіёна службы і выконваемых задач», а за год кантракта — 5 320 000 рублёў (каля 70 тысяч даляраў).

Пазней аб’явы на абодвух рэсурсах былі выдалены.

Каментары2

  • Мх
    13.07.2025
    Расейская мова ўжо прыйшла. За ёй прыходзіць павестка ў расейскі ваенкамат. Што так ажуць аматары секты "не важна на якой мове, важна што чалавек адчувае"? З беларускамоўнымі такі б фокус не прайшоў, бо тупа не ведалі б гэтай "вялікай " (на думку напрыклад Алексіевіч) мовы.
  • Шлома
    13.07.2025
    Любопытно, а в Украине что с финансами для военных в армии?

Цяпер чытаюць

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве10

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

За ўдзел у пратэстах асудзілі кандыдата юрыдычных навук і яго бацьку-бізнэсмена1

Жыхарка Ельска вырасціла памідор вагой 1 кілаграм3

Прэзідэнт Фінляндыі інкогніта ўзяў удзел у трыятлоне і фінішаваў другім2

Навукоўцы знайшлі жудасную прычыну, чаму людзі ўпершыню завялі хатніх катоў10

З'езд «Белай Русі» правялі ў тэатры Янкі Купалы12

Раман Пратасевіч: Я ўжо больш за год у разводзе8

Курцы засталіся пры сваіх правах — падвялі вынікі абмеркавання законапраекта2

«Шанцы адкрыць візу гэтым летам яшчэ ёсць». Як справы з шэнгенам у разгары сезона адпачынкаў

Як Ядзвігін Ш. смажыў у рэдакцыі скваркі і чаму ложак Купалы нагадваў дохлага вярблюда. Івулін і Астапеня знялі захапляльны фільм пра «Нашу Ніву»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве10

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць