Літаратура77

На выданне «Шэрлака Холмса» па-беларуску чытачы сабралі 62 мільёны рублёў

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 25 студзеня ў кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 37а). Пачатак 19:00.

«Нататкі пра Шэрлака Холмса» Артура Конана Дойла па-беларуску выйшлі пры канцы мінулага года. У зборніку 12 апавяданняў, у тым ліку знакамітая «Апошняя справа Холмса» пра прафесара Марыярці і Райхенбахскі вадаспад.

У прэзентацыі возьмуць удзел перакладчыкі апавяданняў Алена Казлова, Кацярына Маціеўская, Сяржук Мядзведзеў, Ганна Янкута, а таксама іншыя людзі, што працавалі над выданнем, паведамляе сайт інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет».

«Нататкі пра Шэрлака Холмса» змаглі выйсці дзякуючы падтрымцы прыкладна 100 чалавек,

якія ахвяравалі на выданне грошы, а таксама дапамагалі з падрыхтоўкай кнігі.

Ахвяраванні на выданне кнігі збіралі праз інтэрнэт. Усяго, як паведамляе Talaka.by, было сабрана 61 950 000 рублёў.

Першая кніга пра Шэрлака Холмса па-беларуску — «Прыгоды Шэрлака Холмса» — выйшла ў канцы 2014 года. Цяпер перакладчыкі працуюць над трэцяй кнігай, у якую ўвойдуць дзве аповесці пра знакамітага дэтэктыва.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць