Эканоміка1919

Змены ў дырэктыву №3: задача знізіць залежнасць ад экспарту ў Расію і прывесці ў Беларусь транснацыянальныя карпарацыі

Беларусь да 2020 года плануе значна знізіць залежнасць ад традыцыйных рынкаў збыту. Гэта вынікае з абноўленай дырэктывы нумар 3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы», якая зацверджана ўказам нумар 26 ад 26 студзеня 2016 года.

Дакументам прадугледжана забеспячэнне планамернай дыверсіфікацыі экспарту для дасягнення роўнага размеркавання экспартных паставак паміж трыма рынкамі: Еўразійскага эканамічнага саюза, Еўрапейскага саюза і іншых краін, у тым ліку «далёкай дугі», якое да 2020 года павінна скласці суадносіны трэць — трэць — трэць. «Гэта дасць магчымасць збалансаваць знешні гандаль Беларусі, асвоіць новыя рынкі збыту і замацавацца на іх, скараціць рызыку залежнасці эканамічнага росту Беларусі ад росту асобных краін — гандлёвых партнёраў», — гаворыцца ў дырэктыве.

З гэтай мэтай рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання і іншым дзяржаўным арганізацыям, падпарадкаваным ураду, аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму пры агульнай каардынацыі Міністэрства замежных спраў, дадзены шэраг даручэнняў.

У прыватнасці, даручана ажыццяўляць пошук і ўкараненне новых форм і метадаў пашырэння беларускіх тавараў, работ і паслуг на традыцыйных і новых рынках збыту, садзейнічаць захаванню тэндэнцыі павелічэння экспарту паслуг, аказваючы іх экспарцёрам у выпадку неабходнасці адпаведныя меры дзяржаўнай падтрымкі, развіваць дылерскія адносіны з «наборам» маркетынгавых інструментаў, сертыфікацыяй, дадатковымі паслугамі, калі пасрэднік ведае спецыфіку мясцовага рынку і бярэ на сябе частку выдаткаў на парытэтных пачатках.

Дзяржаўным органам і арганізацыям неабходна пашыраць міжнародную кааперацыю шляхам стварэння доўгатэрміновых альянсаў рознага тыпу (сумесныя вытворчасці за межамі Беларусі, франчайзінгавыя, ліцэнзійныя і лізінгавыя пагадненні і іншае) у мэтах асваення перадавых тэхналогій, выпуску новых тавараў і суправаджэння іх рэалізацыі адпаведнымі паслугамі.

Даручана таксама захоўваць долю на рынку Расіі па пастаўках беларускай прадукцыі, пры продажы якой дасягаецца максімальная эканамічная эфектыўнасць.

Сярод прыярытэтаў таксама арганізацыя супрацоўніцтва вядучых беларускіх вытворцаў з профільнымі транснацыянальнымі карпарацыямі ў мэтах прыцягнення прамых замежных інвестыцый, якія забяспечваюць магчымасць выкарыстання сучасных тэхналогій, абсталявання, патэнтаў на вытворчасць найноўшых відаў прадукцыі, атрымання доступу да тавараправоднай сеткі транснацыянальных карпарацый.

У адпаведнасці з данымі на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, з агульнага аб'ёму экспарту рэспублікі ў студзені-лістападзе 2015 года на долю Расіі прыпадала 38,9 працэнта (у студзені-лістападзе 2014-га — 42,3 працэнта), краін СНД (без Расіі) — 13,7 працэнта (16,5 працэнта), краін ЕС — 32,1 працэнта (29,4 працэнта), астатніх краін — 15,3 працэнта (11,8 працэнта).

Каментары19

Цяпер чытаюць

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк30

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная Ганна Курыс: Я плакала, бо мне не далі ні з кім па-людску развітацца7

У Баранавічах 68‑гадовая пенсіянерка вырошчвала каноплі і піла з іх гарбату. Колькі далі?6

Золата ўпершыню ў гісторыі перавысіла 4500 даляраў за унцыю

Даляр па 3,3 рубля і павольны рост заробкаў. Чаго чакаць ад эканомікі ў 2026 годзе5

Музей вольнай Беларусі апублікаваў відэа, якое запісаў Мікіта Мелказёраў, перадаючы свае кроксы ў экспазіцыю

Загінуў Герой Украіны лётчык Аляксандр Шэмет: ён здзейсніў апошні авіяпрарыў на «Азоўсталь»2

Больш за 3400 беларусаў зрабілі ахвяраванні сям'і Мікіты Мелказёрава2

Беларусы расказалі, як іх падманулі ў БРСМ18

Адбылася масіраваная расійская атака. Пад ударам Кіеў, Жытомір, Роўна, Бурштын, Цярнопальшчына і Букавіна7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк30

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць