Грамадства1111

«Гэта ўнутраныя справы Касцёла» — заява Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў з нагоды заявы Л. Гулякі пра малую колькасць святароў

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 62-м пленарным пасяджэнні 4 лютага 2016 г. абмеркавала пытанне, звязанае з нядаўнім выказваннем Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў спадара Гулякі Л.П. 2 лютага 2016 года, якое датычыла дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне, паведамляе catholic.by

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі лічыць неабходным звярнуць увагу на наступнае:

1. Справа падрыхтоўкі святароў з’яўляецца выключна ўнутранай справай Касцёла, які клапоціцца пра сваю будучыню (дарэчы, у гэтым годзе 19 чалавек распачалі навучанне ў семінарыях Беларусі і ў манаскіх семінарыях за мяжой), і абвінавачваць яго ў незацікаўленасці і недастатковасці «працы з кадрамі» выглядае беспадстаўна.

2. Што датычыць каталіцкай тэалагічнай акадэміі імя святога Яна Паўла ІІ, то яна зарэгіставана, цяперашні этап — атрыманне зямельнага надзелу, далей — узвядзенне будынка, і пасля гэтага акадэмія распачне сваю дзейнасць, што таксама з’яўляецца выключна ўнутранай справай Касцёла.

3. Іншыя ўзнятыя спадаром Гулякам Л.П. тэмы могуць быць абмеркаваны пры асабістай сустрэчы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

У аўторак, 2 лютага, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі Леанід Гуляка на калегіі Апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў заявіў, што Рымска-каталіцкая царква ў Беларусі недастаткова актыўна працуе па падрыхтоўцы святароў.

«Рымска-каталіцкая царква ў Беларусі, як і раней, недастаткова актыўна працуе па падрыхтоўцы кадраў. Напрыклад, у Пінскай семінарыі ў 2015 годзе не было ніводнага выпускніка і ўсяго адзін чалавек паступіў на першы курс. У каталіцкай тэалагічнай акадэміі, што адкрылася ў 2015 годзе, няма ніводнага навучэнца, і, як следства, ёсць кадравая праблема і запрашэнне вялікай колькасці святароў з-за мяжы», — адзначыў Леанід Гуляка.

Пры гэтым, паводле яго слоў, некаторыя замежныя святары слаба валодаюць навыкамі зносін на дзяржаўных мовах Рэспублiкi Беларусь i рэдка выкарыстоўваюць іх для правядзення набажэнстваў, што выклікае справядлівыя скаргі вернікаў

Каментары11

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць3

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна10

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

Расіянку-іпэшніцу, якая пераехала ў Слонім, у Беларусі прызналі дармаедкай5

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б70

Бабарыка выбачыўся за свае словы пра Краўцова і сказаў, што яго маглі няправільна зразумець13

«Слава жыве тры месяцы?» Той самы Ігар з Threads, які ішоў бухім дадому, даў вялікае інтэрв'ю4

Кароны з кардону і какошнікі, але зусім не тыя. Як беларускія сялянкі пераймалі княгінь на вяселлі4

Трамп: Калі НАТА адмовіцца дапамагаць з Армузскім пралівам, Альянс чакае «вельмі дрэнная будучыня»19

«Оскар-2025»: «Бітва за бітвай» названы найлепшым фільмам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць3

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць