Ежа55

Кафэ-марозіва Baskin Robbins адкрылася ў новым ГЦ «Мома»

Паспрабаваць марозіва ад Baskin Robbins у Мінску можна цяпер у новым ГЦ «Мома». Найбуйнейшая ў свеце сетка кафэ-марожаных запрашае на адкрыццё 6 лютага ў 12.00.

У планах кампаніі адкрыць у хуткім часе яшчэ тры кропкі ў Мінску і некалькі — у рэгіянальных гарадах.

«Першае кафэ Baskin Robbins было адкрытае ў фармаце фуд-корт, другая ў ГЦ «Мома» — паўнавартаснае кафэ на 18 пасадачных месцаў — распавёў кіраўнік Baskin Robbins у Беларусі Арцём Крапчук. — Мы завезлі каля 40 гатункаў, якія будуць пастаянна абнаўляцца. Кампанія старанна сочыць за якасцю сваёй прадукцыі, тут усе дэсерты зробленыя толькі з натуральных кампанентаў».

Наведвальнікам кафэ прапануюць як класічныя дэсерты Baskin Robbins, так і новыя модныя навінкі. Фірмовыя сандэі, малочныя кактэйлі прэміум дэ люкс, фрызы, смузі і іншыя асвяжальныя напоі. У меню ўстановы таксама эксклюзіўныя торты-марозіва ручной працы. Дэсерты зробленыя на аснове натуральных вяршкоў і фруктовых сокаў без штучных фарбавальнікаў.

Цана стартуе ад 25 000 рублёў за шарык. Асобна можна купіць вафельны ражок або кошык за 10 000 рублёў. Наведвальнікі кафэ таксама змогуць замовіць кактэйлі і торты з марозіва або зміксаваць свой унікальны дэсерт. Малочны кактэйль тут абыдзецца ў 85 000 рублёў, кошт тортаў — ад 250 000 рублёў.

«Марозіва Baskin Robbins вырабляюць і дастаўляюць з Масквы. Да такіх святаў, як 14 лютага і 8 Сакавіка, рыхтуем тэматычныя дэсерты», — распавёў Арцём Крапчук.

«На адкрыцці будзем дарыць падарункавыя сертыфікаты на марозіва і частаваць тортам», — дадаў ён.

Ужо сёння любы ахвотны зможа пакаштаваць марозіва Baskin Robbins на адкрыцці другога пункту продажу ў Мінску. Адкрыццё 6 лютага ў ГЦ «Мома» па адрасе: Партызанскі пр-т 150а, ст. м. «Магілёўская». З 12.00 да 22.00.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв17

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Усе навіны →
Усе навіны

Машына ДАІ трапіла ў ДТЗ на Лагойскім тракце

Трох беларусаў вызвалілі з рабства з фермерскай гаспадаркі Варонежскай вобласці4

Яшчэ адзін беларускі перавозчык адмяніў рэйсы ў Вільню25

У Мінску пасажыр спрабаваў задушыць таксіста ВІДЭА8

Паваленыя дрэвы і разбураныя дахі — МНС расказала пра наступствы начной непагадзі1

Ярмак падзякаваў Меланіі Трамп за ліст Пуціну ў абарону дзяцей, хоць Украіна ў лісце не згадваецца ні разу3

Чарга аўто на польска-беларускай мяжы не змяншаецца1

За абразу Лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай бальніцы затрымалі «незадаволенага жыццём мужчыну»12

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв17

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць