Культура

«Галіяфы» і Arche возьмуць удзел у Мінскай кніжнай выставе, «Логвінава» не будзе

Адкрыццё Міжнароднай кніжнай выставы адбудзецца 10 лютага а 12-й гадзіне.

ХХIII Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш пройдзе з 10 па 14 лютага ў павільёне «Белэкспа». У ёй возьмуць удзел дзяржаўныя выдавецтвы і некаторыя незалежныя, таксама свае стэнды выставяць амбасады. Удзел у ёй нятанны. Для выдаўца адзін квадратны метр каштуе 100 еўра. 

«Галіяфы» арандуюць пад кніжныя навінкі чатыры квадраты за 400 еўра. Гэта як 36 кніг нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч «Час сэканд-хэнд».

«Мы сёлета вырашылі не рабіць нейкую праграму на стэндзе, там наогул нязручна, тым больш у нас цяпер ёсць свая пляцоўка ў Траецкім прадмесці. Мы проста прадставім свае навінкі, можа, тое, што выходзіла раней. Гэта кнігі Альгерда Бахарэвіча «Белая муха — забойца мужчын», Юрыя Станкевіча «Паўночны вецер для спелых пладоў», Сяргея Абламейкі «Дом літаратара» ды іншыя», — расказвае дырэктар «Галіяфаў» Зміцер Вішнёў.

З цяжкасцямі падчас рэгістрацыі на выставе «Галіяфы» не сутыкнуліся. 

Кнігарні «Логвінаў» на выставе, як і летась, не будзе. Летась ім проста адмовілі ва ўдзеле, а сёлета яны заяўкі нават не падавалі.

«Мы проста не падавалі заяўкі на ўдзел, бо ўжо тры гады нас не рэгістравалі без усялякіх тлумачэнняў», — кажа арт-дырэктар кнігарні «Логвінаў» Павел Касцюкевіч.

Сціплы стэнд на два квадратныя метры сёлета будзе ў часопіса «Архэ». Выдаўцы таксама не будуць ладзіць культурнай праграмы — толькі кніжныя навінкі.

«У нас будуць усе апошнія навінкі, будзе апошняя наша кніга на рускай мове, прысвечаная абароне Брэсцкай крэпасці ў чэрвені 1941 года, яна цалкам заснаваная на нямецкіх крыніцах, арыгінальных дакументах і ўспамінах», — расказвае галоўны рэдактар «Аrche» Валер Булгакаў.

Два квадраты на выставе зойме выдавецтва «Тэхналогія». Абяцаюць конкурсы і віктарыны з падарункамі, а таксама навінку — «Этнаастраномію» Цімафея Авіліна.

«Гэта адна з найлепшых кніг года ў нашым выдавецтве і першая кніга ў гэтай тэматыцы. Яшчэ новая кніга Алеся Зайкі», — дзеляцца планамі ў выдавецтве.

Традыцыйна свае стэнды на выставе прадставяць і амбасады. У мінулым годзе найбольш папулярным у падлеткаў стаў стэнд амерыканскага пасольства дзякуючы інтэрактыўным гульням. Сёлета дыпламаты зноў прадставяць развівальныя гульні, а таксама камандныя віктарыны на тэму вынаходніцтва.

Адкрыццё Міжнароднай кніжнай выставы адбудзецца 10 лютага а 12-й гадзіне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы

Усе навіны →
Усе навіны

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

Мясаедская дыета — у якіх выпадках яна дапамагае3

У Польшчы знайшлі вялікае радовішча нафты і прыроднага газу17

Германія перадасць Украіне пяць сістэм Patriot

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць