Культура1111

Уладзімір Арлоў: Пераўтварэнне Полацка ў райцэнтр — злачынства

«Пасля гэтага злачынства Полацак на вачах пачаў занепадаць», – так славуты пісьменнік Уладзімір Арлоў пракаментаваў ліквідацыю ў 2013 годзе статусу Полацка як горада абласнога падпарадкавання і пераўтварэнне яго ў шараговы раённы цэнтр.

Цяпер тут не ствараюцца новыя музеі, не ўсталёваюцца новыя помнікі, спынілася выкананне планаў развіцця горада як турыстычнага цэнтра:

– Не разумеючы таго, колькі Полацк мог бы прынесці нашай краіне аўтарытэту і проста фінансавых сродкаў, прымаецца рашэнне, што ён ператвараецца ў адміністрацыйную адзінку, якая называецца раённым цэнтрам. Што азначае скасаванне гарвыканкама, скасаванне гарадскога аддзела культуры, скасаванне іншых структур, якія ўжо мелі добры досвед працы ў такім складаным, у сэнсе з развітай гісторыяй і культурай, горадзе.

У новым турыстычным даведніку ўжо пазначана, што Полацк стаў цэнтрам раёна, нібыта гэта нейкая важная гістарычная веха горада:

– У кнізе храналогія гарадскіх падзеяў заканчваецца такой датай: 2013 год – Полацк стаў сталіцай Полацкага раёна. Гэта як бы апафеоз, відаць, у вачах тых, хто замаўляў гэтую кнігу. Яны прыйшлі да ўлады, Полацк стаў іхняй сталіцай – сталіцай Полацкага раёна.

Уладзімір Арлоў лічыць, што ў Беларусі павінна пачацца грамадская кампанія па ліквідаванні гэтага ганебнага пераўтварэння Полацка ў райцэнтр.

Каментары11

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць3

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Кандыдата хімічных навук асудзілі па справе Гаюна10

Вяскоўцы злавілі цуда-звера, але ён знік пры дзіўных абставінах12

Расіянку-іпэшніцу, якая пераехала ў Слонім, у Беларусі прызналі дармаедкай5

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б70

Бабарыка выбачыўся за свае словы пра Краўцова і сказаў, што яго маглі няправільна зразумець13

«Слава жыве тры месяцы?» Той самы Ігар з Threads, які ішоў бухім дадому, даў вялікае інтэрв'ю4

Кароны з кардону і какошнікі, але зусім не тыя. Як беларускія сялянкі пераймалі княгінь на вяселлі4

Трамп: Калі НАТА адмовіцца дапамагаць з Армузскім пралівам, Альянс чакае «вельмі дрэнная будучыня»19

«Оскар-2025»: «Бітва за бітвай» названы найлепшым фільмам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць3

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць