Культура

Алексіевіч стала ганаровым доктарам Кіева-Магілянскай акадэміі

Навуковая рада ўкраінскага нацыянальнага ўнівэрсытэту «Кіева-Магілянская акадэмія» на паседжаньні 11 лютага 2016 году прагаласавала за наданьне званьня «Ганаровы доктар НаУКМА (Honoris Causa)» Сьвятлане Алексіевіч, выбітнай беларускай пісьменьніцы, ляўрэатцы Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 2015 году.

На старонцы Кіева-Магілянскай акадэміі ў Фэйсбуку пішуць з гэтай нагоды, што «Сьвятлана Алексіевіч зьяўляецца ўраджэнкай Украіны. Яна нарадзілася ў горадзе Станіслаў (цяпер Івана-Франкоўск), дзяцінства правяла ва ўкраінскім сяле у Віньніцкай вобласьці. Пасьля яе сям’я пераехала ў Беларусь, дзе Святлана Алексіевіч стала спачатку журналісткай, а потым майстрам мастацка-дакумэнтальнай прозы. У сваіх кнігах Алексіевіч выступае адвакатам звычайнага чалавека, якому ўдаецца захаваць сваю чалавечнасьць пад надзвычай магутным ціскам гісторыка-палітычных абставінаў…

Зь першых дзён «Рэвалюцыі годнасьці» Сьвятлана Алексіевіч пастаянна выказвала падтрымку ўкраінскаму народу ў яго барацьбе за свабоду і лепшую будучыню. Яна рашуча асудзіла расейскую агрэсію супраць Украіны. Яе голас пачулі мільёны людзей па ўсёй зямной кулі.

На працягу многіх гадоў Алексіевіч падтрымлівае творчыя сувязі з Нацыянальным унівэрсытэтам «Кіева-Магілянская Акадэмія», у прыватнасьці з Цэнтрам Эўрапейскіх Дасьледаваньняў НаУКМА, Цэнтрам юдаікі і выдавецтвам «Дух і Літара». У свой час мы ініцыявалі выданьне яе кнігі «Чарнобыльская малітва» (пераклад Аксаны Забужкі). 2014 года ў выдавецтве «Дух і Літара» выйшаў украінскі пераклад апошняй кнігі Святланы Алексіевіч «Час сэканд хэнд: канец чырвонага чалавека» (Пер. З рус. Л. Лысенка). На сайце выдавецтва «Дух і Літара» рэгулярна публікуюцца матэрыялы аб Сьвятлане Алексіевіч, яе артыкулы і інтэрвію, і да таго падобнае.

Прысудзіўшы Святлане Алексіевіч ганаровую ступень доктара НаУКМА, «Кіева-Магілянская Акадэмія» выказвае павагу ўкраінскага народа за ўнікальны ўклад Святланы Алексіевіч у сучасную літаратуру і публіцыстыку, і ў той жа час шчыра дзякуе беларускай пісьменьніцы за яе мужную, шчырую, адкрытую грамадзянскую пазыцыю: антытаталітарную, пра-дэмакратычную, а таму пра-ўкраінскую».

На заканчэньне гэтай інфармацыі паведамляецца, што паводле традыцыі, ганаровы доктар Сьвятлана Алексіевіч прачытае адкрытую лекцыю ў НаУКМА, тэма і дата якой будзе абвешчана асобна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі17

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін назваў вайну ва Украіне праведнай барацьбой за будучыню пакаленняў14

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве2

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі17

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць