Грамадства9090

Ці спыняць улады Рэчыцы дзейнасць вайскова-патрыятычнага клуба «Русіч», кіраўнікі якога змяшчаюць фота з нацысцкім зігам?

У рэдакцыю «Нашай Нівы» прыйшоў ліст ад жыхара Рэчыцы, які паведаміў, што нядаўна мясцовыя ўлады зарэгістравалі страйкбольны клуб «Русіч», кіраўнік якога, Дзмітрый Марозаў, маўляў, не хавае сваёй прыхільнасці да ідэй г.зв. «рускага свету» і нават праводзіць нейкія ваенна-патрыятычныя семінары з рэчыцкімі школьнікамі.

Ці так усё гэта? 

Са старонкі Марозава «УКантакце» вынікае, што той сапраўды захапляецца дзеяннямі баявікоў так званай «Наваросіі» і нават прызнаецца, што ягоны брат ваюе дзесьці на Данбасе. 

Большасць публікацый на ягонай «сцяне» выказваюць падтрымку баевікоў і знеслаўляюць украінцаў, а сярод падпісак — беларусафобскія і русафільскія суполкі. 

Таксама кіраўнік страйкбольнага клубу «Русіч» не цураецца выкладаць у інтэрнэт свае фатаздымкі, дзе ён трымае правую руку ў вядомым вітанні «Хайль Гітлер». 

Фота зроблена падчас страйкбольнай трэніроўкі летам 2015-га
Тут можна зразумець, што погляды Марозава закаранелыя — гэтаму фота 6 гадоў! 

А што ж ягоныя аднаклубнікі? 

Вось скрыншот са старонкі аднаго з іх — тут нічога і не дадасі. 

Вось яшчэ адзін. Хлопец служыць у адным з сілавых ведамстваў. Вельмі малады, таму мы замазалі ягоны твар. На гэтым фота ён таксама паказвае «Хайль Гітлер» у трохі «завуаляванай» форме. 

На кіцелях гэтых гульцоў у страйкбол — шаўроны расійскіх мотастралковых войскаў.

А вось ужо фота з 10-й Рэчыцкай школы, дзе Марозаў праводзіць «ваенна-патрыятычны» занятак з дзецьмі. Пра гэтае супрацоўніцтва нават напісала мясцовая раёнка. Вядома, станоўча.

Але як такі клуб, з такім камандзірам, мог атрымаць афіцыйную дзяржаўную рэгістрацыю? Той жа «Малады фронт» колькі гадоў не рэгіструюць, а тут — лічы адразу. Ці чыноўнікі лічаць, што «зігаваць» — гэта праява патрыятызму? 

З гэтым пытаннем мы датэлефанаваліся ў аддзел спорту і турызму Рэчыцкага райвыканкама.

Там «Нашай Ніве» адказаў намеснік кіраўніка аддзела Аляксандр Горбач.

«У дадзены момант мы адсочваем клуб, вядзецца пэўная работа і ўсё гэта будзе спынена. Ідэя патрыятычнага выхавання не ў гэтым», — пачуўшы пытанне, адказаў Аляксандр.

Чыноўнік сказаў, што не сёння пра гэта задумаўся, бо ўжо некаторы час адсочвае старонку гэтага клуба ў інтэрнэце. 

«У такіх пытаннях трэба працаваць на апярэджванне, мы гэтым зараз займаемся», — двойчы запэўніў Аляксандр. 

Каментары90

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць19

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

У 2025 у Расіі апублікавалі на 40% больш некралогаў па вайскоўцах, чым у 202410

Жыхары дома ў «Мінск-Свеце»: Тэмпература ў пакоях — ніжэй за 18 градусаў, спім пад дзвюма коўдрамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць19

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць