Грамадства99

Мінінфарм адказаў на зварот журналістаў адносна збіцця Дабравольскага: «Ён перашкаджаў міліцыянтам»

Міністэрства інфармацыі ў сваім адказе грунтуецца на звестках ад МУС пра прыцягненне журналіста партала TUT.BY да адміністрацыйнай адказнасці нібыта за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

Зыходзячы з гэтага, міністр інфармацыі Лілія Ананіч падкрэслівае, што дзейнасць журналіста павінна ажыццяўляцца у строгай адпаведнасці з заканадаўствам і ў межах норм прафесійнай этыкі.

Такім чынам, спн. Ананіч практычна не адрэагавала на просьбу амаль 200 супрацоўнікаў беларускіх СМІ выказаць сваю пазіцыю адносна недапушчальнасці перашкодаў прафесійнай дзейнасці журналістаў, рэалізацыі права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі, і давесці яе да МУС і ўсіх яго структурных падраздзяленняў.

У звароце журналісты беларускіх выданняў звярталі ўвагу на відавочнае парушэнне заканадаўства з боку супрацоўнікаў міліцыі ў выпадку з затрыманнем і збіццём Паўла Дабравольскага.

Копію звароту перадалі ў Генеральную пракуратуру Беларусі. Супрацоўнікі беларускіх СМІ прасілі гэтую структуру ўзяць на кантроль ход, паўнату, аб'ектыўнасць, бесстароннасць і законнасць правядзення праверкі па заяве Паўла Дабравольскага аб прыцягненні супрацоўнікаў органаў унутраных спраў да прадугледжанай законам адказнасці, а таксама прыняць меры да папярэджання паўтору падобных фактаў надалей.

У адказ на атрыманы ліст аўтары звароту маюць намер паўторна напісаць ў Мінінфармацыі і пералічыць усе факты збіцця журналістаў у Беларусі за апошнія 10 гадоў.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым23

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць