Свет1717

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем

У Дзяржаўнай Думе Расіі ўзнікла дзіўная дыскусія. Адзін з дэпутатаў, кіраўнік думскага камітэта па бюджэце і падатках Андрэй Макараў, заявіў, што герой савецкай казкі Чабурашка быў яўрэем. Нагодай, каб падзяліцца такой высновай, стала абмеркаванне фінансавання конкурсу «Родная цацка», які прызначаны для папулярызацыі расійскіх гульняў і цацак замест заходніх брэндаў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з расійскага фільма «Чабурашка»

Падчас названага пасяджэння сярод іншага быў згаданы такі вядомы расійскі казачны персанаж, як Чабурашка. І нечакана аказалася, што не ўсе яго лічаць сапраўды расійскім, а значыць, вартым папулярызацыі як «айчынны прадукт».

Дэпутат Андрэй Макараў заявіў, што ў часы, калі ствараўся мультфільм пра Чабурашку, апельсіны ў СССР пастаўляла толькі адна краіна — Ізраіль. Таму, паводле яго слоў, калі Чабурашка паводле сюжэту казкі трапіў у Савецкі Саюз у скрынцы з апельсінамі, то, значыць, ён «яўрэй і прыбыў з-за мяжы».

Калі некаторыя іншыя ўдзельнікі пасяджэння заўважылі, што апельсіны ўвозілі таксама з Марока і Іспаніі, дэпутат адказаў, што з Марока пастаўлялі толькі мандарыны, а з Іспаніі апельсінаў тады не было. «Чабурашка не іспанец», — падкрэсліў ён.

Гэты дыялог трапіў у СМІ і выклікаў актыўнае абмеркаванне ў сацсетках. 

Каментары17

  • чабу-рашка
    13.11.2025
    якая сур'ёзная дыскусія
  • Дзікпікавіч
    13.11.2025
    Гэта скрэпныя рускія яшчэ мабыць не ўцямілі што Чабурашка гендарна-нетральны персанаж. Во дзе будуць пылаць у іх сракі як даведаюцца пра гэта.
  • хамса
    13.11.2025
    у яго ж носік маленькі і вушы не габрэйскія. ну які ж ён габрэй

Цяпер чытаюць

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА5

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можа пасажыр патрабаваць кампенсацыі, калі транспарт спазніўся праз завіруху?1

Ва Уроцлаве на вакзале затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку

Беластоцкі актывіст Анатоль Вайцяхоўскі, які цішком вярнуўся ў Беларусь, даў інтэрв’ю прапагандыстам29

У Сляпянцы знайшлі патанулую дзяўчыну1

Летась кліматычная зіма так і не пачалася

Смеццевы калапс у Магілёве: кантэйнеры патанулі ў адходах

Apple упершыню за 14 гадоў стала лідарам рынку смартфонаў1

Расійскага дыпламата на Кіпры знайшлі мёртвым пасля знікнення Баўмгертнера7

У Баранавічах кацяня закруцілі ў слоік і выкінулі на сметнік6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА5

Дзе была зніклая Яна ў свой апошні дзень і дзе яе знайшлі КАРТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць