Свет2727

Стаўрапольскага блогера судзяць за знявагу пачуццяў вернікаў

У Стаўрапалі (РФ) пачаліся слуханні крымінальнай справы ў дачыненні да блогера Віктара Краснова, якога экспертыза прызнала вінаватым у абразе пачуццяў вернікаў. У кастрычніку 2014 года Красноў, ведучы спрэчку ў адной з груп сацсеткі «УКантакце», напісаў фразу «Бога няма» і назваў Біблію «зборнікам габрэйскіх казак».

Пра пачатак разбору напісаў у фэйсбуку праваабаронца Павел Чыкаў. «Цяпер пачаліся слуханні крымінальнай справы міравым суддзёй Прамысловага раёна Стаўрапаля. Блогера Віктара Краснова ў Стаўрапалі судзяць па новай рэдакцыі арт. 148 КК РФ (Абраза пачуццяў вернікаў), прынятай пасля справы Pussy Riot», — напісаў ён.

Як паведамляецца, атэістычныя выказванні Краснова абразілі дваіх яго суразмоўцаў, якія напісалі на блогера заявы ў паліцыю. Да канца года следчы аддзел па Прамысловым раёне Стаўрапаля перадаў у пракуратуру абвінавачванне па артыкуле аб абразе пачуццяў вернікаў. Краснову пагражае да трох гадоў зняволення ў калоніі.

Як распавёў Красноў, у дачыненні да яго выказвання была праведзеная лінгвістычная экспертыза. У заключэнні экспертаў, скан якога прыводзіць выданне Грані.Ру, гаворыцца, што выказванне адносіцца не да людзей, а да рэлігійных дагматаў, а таму абразай годнасці пацярпелых не з'яўляецца. Аднак, працягваюць эксперты, «выказванні носяць абразлівы характар праваслаўнага хрысціянства і накіраваныя на прыніжэнне (абразу) рэлігійных пачуццяў вернікаў».

Таксама ў інтэрв'ю «Граням» Красноў паведаміў, што на яго тэлефон пасля спрэчкі пра Бога ў сацсетцы пачалі прыходзіць ананімныя пагрозы.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст18

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

Доўгія пазногці больш не ў модзе. А якія цяпер у модзе?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць