Меркаванні1111

Ліст чытача: Дык каго я мушу ненавідзець?

Недзе ля восьмай гадзіны раніцы аўтобус пад’язджае да беларуска-літоўскай мяжы.

Звычайная карціна — чэргі з фураў і легкавікоў. Сёння перад намі толькі адзін аўтобус, таму маем спадзеў, што гэтым разам праскочым хутка. Чакаем амаль гадзіну. Назіраем за канфліктам паміж беларускімі мытнікамі і парай з першага аўтобуса. Даходзяць чуткі, што то ўкраінцы, і ў іх праблемы з дакументамі. Нарэшце яны накіроўваюцца да літоўскага кантролю. Праз гадзіну і мы наганяем першы аўтобус і чакаем ізноў. Час цягнецца марудна. Кіроўцы бавяць час успамінамі, як кожны з іх раней ездзіў праз гэты памежны пераход. Да іх далучаецца адзін з пасажыраў. Паміж імі ўзнікае спрэчка. Усё як заўжды ў чарзе.

І невядома, чым скончылася б іх спрэчка, калі б каля аўтобуса не прайшлі тыя самыя ўкраінцы. Яны рухаліся назад — у бок Беларусі. Па салоне пайшоў шэпт — усё ж не пусцілі. Спрачальнікі адразу пераключыліся на абмеркаванне бадай самага цяжкага сёння пытання, якое падзяліла ўсіх беларусаў на два лагеры. Вось і тут — пасажыр захлынаўся слінаю, даказваў адно. А другі кіроўца не жадаў яму саступаць, прыводзіў свае аргументы. Кожны з іх быў упэўнены ў сваёй праваце. Звычайная спрэчка з, шчыра кажучы, пустымі тэзамі.

Кіроўца, які сядзеў за рулём, моўчкі ўглядаўся ў сігнал святлафора, які дазволіць чарговай паўсотні беларусаў накіравацца да літоўскага пункту пропуску. Праз момант твар святлафора мяняе колер на зялёны, шлагбаум паслухмяна падымаецца. Кіроўца выціскае счапленне і, не азіраючыся, прамаўляе:

— А вось у мяне маці — з Расіі, а бацька — украінец. Дык каго з іх я мушу ненавідзець?

Аўтобус пакрысе пачынае рухацца з разгубленай цішынёй у салоне.

Каментары11

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын6

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Вінаватага ў гібелі двух дзяцей у ДТЗ пад Воранавам пасадзілі на 8 гадоў1

Каля Каложы ў Гродне з'явіўся жывы вяртэп1

Нядаўна адкрытую скульптуру армрэслера ў Магілёве ўжо закруцілі плёнкай ФОТАФАКТ4

Тэгеран слабы як ніколі: пратэсты ў краіне і пагрозы Трампа зрабілі сітуацыю для ўладаў Ірана надзвычай сур'ёзнай3

ЗША моцныя насамрэч, а Расія — на словах8

«Паехала ў тур, бо марыла пабачыць палярную ноч». Што кажуць пра беларуску, якую знесла плынь пад Мурманскам3

Мачада прапанавала падзяліць сваю Нобелеўскую прэмію міру з Трампам10

Чарговая спроба ўладаў замяніць Tut.by? У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал12

Паступаць у ВНУ на завочнае аддзяленне дазволілі без стажу па спецыяльнасці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын6

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць