Эканоміка

На таварнай біржы адбудуцца першыя электронныя таргі па рэалізацыі дзяржмаёмасці

29 сакавіка на электроннай гандлёвай пляцоўцы Беларускай універсальнай таварнай біржы «БУТБ-Маёмасць» пройдуць першыя электронныя таргі дзяржаўнай маёмасцю, паведамілі БелаПАН у прэс-службе біржы.

Арганізатарам таргоў выступае Мінскі абласны фонд дзяржаўнай маёмасці.

На продаж выстаўлена шэсць аб'ектаў у Мінскай вобласці: будынак дзіцячага садка, тры дзіцячыя аздараўленчыя лагеры ( «Зорка», «Чайка» і «Мара»), школа і міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі. Маёмасць рэалізуецца з даваннем зямельных участкаў у арэнду без правядзення аўкцыёну і спагнання платы за права заключэння дагавора арэнды.

На думку першага намесніка старшыні праўлення біржы Алега Якубовіча, «перавод працэдуры рэалізацыі дзяржмаёмасці ў электронны фармат зробіць яе больш эфектыўнай і празрыстай, а дзяржава зможа рэалізаваць маёмасць па максімальнай цане за кошт канкурэнцыі паміж пакупнікамі».

Цяпер біржай праводзіцца праца па прыцягненні ўдзельнікаў пілотных таргоў. Цікавасць да выстаўленых на продаж аб'ектаў ужо праявілі патэнцыйныя пакупнікі з Беларусі, Расійскай Федэрацыі і краін Балтыі. Згодна з заканадаўствам, набыць дзяржаўную маёмасць на электронных таргах могуць юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі і фізічныя асобы, у тым ліку нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

У адпаведнасці з пастановай Савета міністраў ад 12 ліпеня 2013 года № 608 ААТ «Беларуская універсальная таварная біржа» (БУТБ) вызначана адным з аператараў электронных гандлёвых пляцовак (ЭГП) па продажы дзяржаўнай маёмасці і маёмасных правоў. З 1 студзеня 2016 года біржай ўведзена ў эксплуатацыю ЭГП «БУТБ-Маёмасць», доступ да якой ажыццяўляецца праз інтэрнэт-сайт www.et.butb.by. Прадметам таргоў на ЭГП могуць выступаць будынкі, збудаванні, машыны, абсталяванне, транспартныя сродкі, зямельныя ўчасткі, правы заключэння дагавораў арэнды і інш. Пры гэтым магчымая рэалізацыя як дзяржаўнай маёмасці, так і маёмасці, якая знаходзіцца ў прыватнай уласнасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын2

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнікі краін ЕС і Брытаніі: Выключна Данія і Грэнландыя маюць права вырашаць пытанні, што тычацца Даніі і Грэнландыі3

Моцныя снегапады паралізавалі Еўропу — заторы, адмены рэйсаў і цягнікоў, закрыццё школ1

Кіраўнік Пентагона пажартаваў наконт эфектыўнасці расійскіх сістэм СПА ў Каракасе3

Кіроўцу Pontiac стала блага за рулём і ён урэзаўся ў іншы аўтамабіль

Захоп Мадура разбурыў міф пра непераможнасць кубінскай разведкі29

У Мінску зносяць будынкі каля Валадаркі1

Пад Валожынам на продаж выставілі прыбіральню-шпакоўню. Просяць 2280 рублёў2

У Мінску сталі прадаваць «фіялетавы» хлеб. Ці сапраўды ён фіялетавы і які на смак?1

«Кватэра была захламленая». На пажары ў мінскай Курасоўшчыне загінуў чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын2

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць