Здарэнні66

Група падлеткаў 14—17 гадоў рабавала мужчын у Мінску, выкарыстоўваючы дзяўчыну ў якасці «прынады»

Аператыўнікамі Цэнтральнага РУУС Мінска затрымана група маладых людзей: чатыры хлопцы і дзяўчына, якія падазраюцца ва ўчыненні рабавання і разбою.

Як паведамілі ў раённым упраўленні ўнутраных спраў, падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў была ўстаноўлена злачынная схема, па якой дзейнічалі затрыманыя. Дзяўчыну маладыя людзі выкарыстоўвалі ў якасці «прынады». 16-гадовая навучэнка аднаго з прафесійна-тэхнічных вучылішч сталіцы рэгістравалася на сайце знаёмстваў пад чужымі дадзенымі, не называючы свой сапраўдны ўзрост. Пасля таго як яна атрымлівала прапановы ад мужчын пра асабістае знаёмства, яна згаджалася.

Месцам сустрэчы дзяўчына звычайна выбірала тэрыторыю каля гандлёвых аб`ектаў, размешчаных у Цэнтральным раёне. На прапановы схадзіць у кавярню адказвала адмовай, запрашала зайсці да яе ў госці, кажучы, што жыве недалёка ад месца сустрэчы і яе бацькі знаходзяцца на адпачынку ў Балгарыі.

Пасля таго як дзяўчына заводзіла мужчын у бязлюднае месца, іх даганяла агрэсіўна настроеная кампанія маладых людзей. Яны збівалі мужчыну і забіралі яго маёмасць. Акрамя таго, хлопцы пераконвалі мужчыну, што дзяўчына з`яўляецца непаўналетняй, рабілі выгляд, што здымаюць яго на камеру мабільнага тэлефона. У адрас мужчыны таксама гучалі пагрозы, што, у выпадку калі ён звернецца ў міліцыю, дзяўчына напіша заяву і ён будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за інтымныя адносіны з непаўналетняй.

Адзін з такіх нападаў адбыўся на вуліцы Ціхай (элітны пасёлак на выездзе з Мінска ў раёне праспекта Пераможцаў). Туды дзяўчына завяла мужчыну, з якім пазнаёмілася напярэдадні ў інтэрнэце. Калі яны шпацыравалі па бязлюднай вуліцы, група маладых людзей напала на мужчыну, пачала яго збіваць. У яго забралі мабільны тэлефон і грошы. Пасля маладыя людзі сышлі. Адзін з іх ударыў мужчыну металічным ланцугом па галаве. Мужчына дабраўся да праспекта Пераможцаў, дзе яго ўбачылі ваеннаслужачыя в/ч 5448, якія выклікалі хуткую і міліцыю.

Як паведаміў намеснік начальніка Цэнтральнага РУУС сталіцы Аляксандр Прахарэнка, супрацоўнікамі крымінальнага вышуку ў выніку правядзення спецаперацыі былі ўстаноўлены і затрыманы падазраваныя — дзяўчына і чацвёра хлопцаў, усе яны не з`яўляюцца жыхарамі Цэнтральнага раёна. Сярэдні ўзрост затрыманых 17 гадоў, самаму малодшаму — 14.

Апошнім быў арыштаваны арганізатар злачынстваў, які хаваўся і не прыходзіў дадому нават пераначаваць.

Усе ўдзельнікі злачыннай групы будуць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, бо ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам за ўчыненне рабавання і разбою адказнасць наступае з 14 гадоў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сын Сяргея Бульбы, які збірае грошы ў Польшчы, кажа, што беларуская міліцыя падкінула яму наркотыкі19

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Канчаткова дэмантуюць таксафоны5

Ва Украіне знайшлі шары з беларускімі цыгарэтамі, якія ляцелі ў Польшчу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ21

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць