Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»

Рэпрэсіўная акупунктура

Улада найболей баіцца вуліцы. Таму і карае вулічных завадатараў так паказальна. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Улада ўсё ўзважыла. Прысуд Андрэю Кіму — паказальна-жорсткі, каб усе баяліся. Яшчэ сямёх пакараньне ў выглядзе абмежаваньня волі фактычна паралізуе ў палітычным сэнсе, і разам з тым яно не выглядае такім ужо брутальным. Ну а пра штрафы на гэтым тле і заікацца сьмешна: можна лічыць, пашэнціла. Карацей, рэпрэсіўны балянс!

Беларускі рэжым увогуле практыкуе дазаваныя, "узважаныя" рэпрэсіі. Па-першае, гэта дазваляе ўнікаць ярлыка "крывавае дыктатуры" (усё ж мы тут не піначэты якія!). Па-другое, надта шырака касіць няма і патрэбы, бо паспаліты люд амаль што ня ўдзельнічае ў палітыцы. Гаворка ідзе аб кропкавым узьдзеяньні на, скажам шчыра, вузкае кола актыўных праціўнікаў Сыстэмы. Гэтакая рэпрэсіўная акупунктура, скіраваная на здыманьне апазыцыйнага сындрому ў грамадзтве.

Дарэчы, зімовыя акцыі прадпрымальнікаў акурат і былі рэдкім выключэньнем, калі да публічнага пратэсту дасьпеў раней інэртны ў палітычным сэнсе слой. І партыі таксама адчулі кан'юнктуру: праз сваіх актывістаў пастараліся той пратэст "разагрэць", завастрыць, яшчэ болей палітызаваць. Так што цяперашні прысуд можна разглядаць і як мэсыдж на адрас тытульнай апазыцыі: ня лезьце і не муціце ваду! Пад раздачу ж трапілі пасыянарныя маладзёны. Апазыцыйным генэралам ня грэх задумацца: а ці заўжды варта кідаць моладзь "на штыкі"? (Тут, дарэчы, можна ўзгадаць і асобныя нюансы падзеяў 25 сакавіка.) Мо' лепей было б дзейнічаць болей тонка?

Што ж да ўлады, то "прысуд туды — прысуд сюды" ня надта ўплываюць на яе сфармаваны міжнародны імідж. Разам з тым, як ні цынічна, папаўняецца запас разьменнай палітычнай манэты дзеля новага гандлю з Захадам. Бо асобныя дзядзькі ў эўрапейскіх кабінэтах дзеля бачнасьці дыялёгу гатовыя зноў і зноў пляскаць у ладкі "пазытыўным сыгналам зь Менску", калі пасьля чарговых пасадак кагосьці з палітычных вызваляюць раней (дай бог, канешне, каб хоць так пашэнціла Кіму!).

І яшчэ нюанс: калі ў свой час узорна каралі за розныя там графіці, то зараз акцэнт — на "масавых беспарадках". За гэта атрымалі "хімію" Статкевіч зь Севярынцам, гэта ж найперш закінулі і Казуліну.

Інстытуцыянальных формаў дыскусіі зь кіроўнымі вярхамі ў дзяржаве фактычна не засталося. Абураным застаецца вуліца. Яе гневу найболей баіцца "народная ўлада". Бо тады, баронячы крэслы, можна хоцькі-няхоцькі перайсьці тую мяжу, што адрозьнівае ад крывавых дыктатураў. А гэта ўжо капец. Таму ўлада і б'е вулічных завадатараў так паказальна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў «нізкі статус» і напісаў прашэнне аб памілаванні8

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў «нізкі статус» і напісаў прашэнне аб памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка выявіла ў продажы смажаную рыбу з цвіллю

Ціханоўская сустрэлася з Бабарыкам і Калеснікавай28

Мінчук дзве гадзіны дыктаваў махлярам коды з СМС, а потым здзівіўся, што ўсе яго грошы спісаліся2

З’явілася відэа, як мінскія камунальнікі незвычайна абаранялі пешаходаў ад падзення ледзяшоў з дахаў дамоў2

Дальнабойшчыкі зарабляюць шмат, але калі ідуць на пенсію або па крэдыт, то выяўляецца, што не ўсё так радасна6

У Польшчы знайшлі сабаку, які згубіўся ў Беларусі. Здаецца, ён сам перайшоў мяжу па замерзлай рацэ2

Трамп заклікаў Украіну стаць больш згаворлівай10

«Жорсткі лофт». У «Мінск-Свет» здаюць студыю з голымі сценамі — людзі шакаваны цаной3

Пасажырскі цягнік уначы сутыкнуўся з дзікай жывёлай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў «нізкі статус» і напісаў прашэнне аб памілаванні8

Дашкевіч расказаў, як трапіў за кратамі ў «нізкі статус» і напісаў прашэнне аб памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць