Свет1313

Эдуард Лімонаў сышоў з кіраўніцтва партыі «Іншая Расія»

Лідар «Іншай Расіі» Эдуард Лімонаў сышоў з пасады старшыні партыі. Сваё рашэнне ён патлумачыў пагаршэннем здароўя. Выконваючымі абавязкі кіраўніка партыі прызначаныя шматгадовыя паплечнікі Лімонава: Аляксей Валынец, Аляксандр Аверын і Андрэй Дзмітрыеў.

«Прашу асабісты склад партыі «Іншая Расія» беспярэчна падпарадкоўвацца рашэнням гэтага трыумвірата таварышаў», — сказаў Лімонаў.

18 сакавіка Эдуард Лімонаў расказаў, што трапіў у рэанімацыю, дзе яго «залаталі». Што менавіта здарылася, ён не патлумачыў.

Партыя «Іншая Расея» створана ў 2010 годзе. Да гэтага Эдуард Лімонаў узначальваў Нацыянал-бальшавіцкую партыю, якую ў 2007 годзе Вярхоўны суд РФ абвясціў па-за законам. Члены абедзвюх арганізацый амаль на працягу ўсяго часу існавання арганізацыі падвяргаліся пераследам. У апошнія пару гадоў — пасля таго, як Эдуард Лімонаў разам з паплечнікамі падтрымаў палітыку расейскіх уладаў адносна Украіны — пераслед спыніўся.

Каментары13

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сакрэтнае дзяржаўнае апытанне 2020 года — Бабарыка перад арыштам дагнаў Лукашэнку па рэйтынгу2

Сакрэтнае дзяржаўнае апытанне 2020 года — Бабарыка перад арыштам дагнаў Лукашэнку па рэйтынгу

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп сказаў Зяленскаму і еўрапейцам, што не будзе абмяркоўваць з Пуціным пытанне тэрыторый2

У Сербіі адбыліся сутыкненні паміж апазіцыяй, прыхільнікамі прэзідэнта і паліцыяй, паранены дзясяткі чалавек

Пацеркі з марскіх лілей, якім сотні мільёнаў гадоў. На Беларусі тысячагоддзямі рабілі ўпрыгажэнні з акамянеласцей3

Крэмніевая даліна апантана ідэяй «больш разумных дзяцей» — айцішнікі плацяць шалёныя грошы, каб мець дзіця з большым IQ5

Трамп хоча прапанаваць Пуціну за спыненне вайны рэдказямельныя мінералы9

У Татарстане затрымалі «дыверсантаў» з дронамі. Аказалася, што гэта свае2

Археолагі настойваюць, каб у Беларусі забаранілі металашукальнікі4

У Літве ўрад аб'явіў бітву за ўраджай4

Трамп пагражае Пуціну «сур'ёзнымі наступствамі», калі той адмовіцца спыніць вайну пасля саміту на Алясцы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сакрэтнае дзяржаўнае апытанне 2020 года — Бабарыка перад арыштам дагнаў Лукашэнку па рэйтынгу2

Сакрэтнае дзяржаўнае апытанне 2020 года — Бабарыка перад арыштам дагнаў Лукашэнку па рэйтынгу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць