Грамадства11

Беларусь атрымала ад Расіі чарговую партыю самалётаў-знішчальнікаў

Напярэдадні вучэнняў «Захад-2025» Беларусь атрымала з Расіі чарговую партыю знішчальнікаў Су-30СМ2 для сваіх паветраных сіл. Як паведамілі ў Міністэрстве абароны, гэтыя самалёты могуць выкарыстоўваць розныя тыпы ракет — як «паветра-паветра», так і «паветра-зямля».

Начальнік штаба і першы намеснік начальніка авіяцыі ВПС і войскаў СПА Андрэй Рачкоў адзначыў, што мадэрнізаваная версія мае ў тры разы большую далёкасць выяўлення мэт, абноўленую авіёніку і навігацыйныя сістэмы, здольныя працаваць аўтаномна, а таксама пашыраныя магчымасці па прымяненні як кіраваных, так і некіраваных ракет і бомбаў.

Першую партыю Су-30СМ2 Беларусь атрымала ў маі 2025 года. Колькасць самалётаў у цяперашняй пастаўцы Рачкоў не назваў, але на фотаздымках прэс-службы Мінабароны бачна як мінімум два знішчальнікі.

Фота: Міністэрства абароны

Пасля ўвядзення санкцый супраць Расіі вытворчасць Су-30СМ2 вядзецца толькі з айчынных матэрыялаў і дэталяў. У Беларусь перадаюцца менавіта такія машыны, вырабленыя на Іркуцкім авіяцыйным заводзе.

Каментары1

  • Gorliwy Litwin
    15.08.2025
    "Пасля ўвядзення санкцый супраць Расіі вытворчасць Су-30СМ2 вядзецца толькі з айчынных матэрыялаў і дэталяў" - для вас "айчына" гэта што? УсяРусь?

Цяпер чытаюць

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай1

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Усе навіны →
Усе навіны

Настасся Касцюгова сустракаецца з комікам Максімам Канавалам. Яна расказала, як ім жывецца разам12

У Гродне тэстуюць незвычайную ілюмінацыю на коле агляду. Гэта варта пабачыць1

Трамп заявіў, што Індыя паабяцала не купляць расійскую нафту2

Спявачка Рыта Дакота вучыцца разам з мужам на хрысціянскага псіхолага1

З лістапада ў аўтобусе №1 у Мінску пачнуць тэставаць новы спосаб аплаты праезду

Другую бясплатную спробу ЭКА могуць пачаць у Беларусі з 2026 года1

Трамп дазволіў ЦРУ праводзіць тайныя аперацыі ў Венесуэле2

У Драздах прадаюць дом, які пабудаваў былы прэм'ер Навіцкі на льготны крэдыт6

Жанчына ў Польшчы 27 гадоў правяла не выходзячы з кватэры. Ніхто не думаў, што яна там2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай1

Зніклую ў М'янме Веру Краўцову знайшлі мёртвай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць