
У штаце Вісконсін на праймерыз дэмакратаў перамогу атрымаў сенатар ад Вермонта Берні Сандэрс. Па дадзеных CBS News, ён атрымаў 53 адсоткі галасоў супраць 46 працэнтаў у былога дзяржсакратара Хілары Клінтан.
Сярод рэспубліканцаў перамог сенатар ад Тэхаса Тэд Круз. Ён атрымаў 53 адсоткі галасоў, апярэдзіўшы галоўнага суперніка мільярдэра Дональда Трампа. Бізнэсмен заручыўся падтрымкай 30 адсоткаў удзельнікаў галасавання. На трэцім месцы губернатар Агаё Джон Кейсік, за яго прагаласавалі 15 адсоткаў.
Па стане на аўторак, 5 красавіка, фаварытам гонкі на права вылучэння ў прэзідэнты ЗША ад дэмакратаў застаецца Клінтан. Яна можа разлічваць на падтрымку 1738 дэлегатаў, тады як Сандэрс — 1048. Для гарантаванага вылучэння неабходна набраць 2383 галасы.
Сярод рэспубліканцаў лідзіруе Трамп. У яго 737 галасоў, у Круза 494, у Кейсіка 143. Для гарантаванага вылучэння неабходна набраць 1237 галасоў.
У ліпені дзве асноўныя партыі ЗША правядуць Нацыянальныя Канвенты, на якіх будуць абраныя іх кандыдаты. Выбары прэзідэнта пройдуць 8 лістапада.
Каментары