Афіша44

Адкрытая лекцыя і прэзентацыя новай кнігі Сагановіча «Грунвальд у беларускай гісторыі» ў Мінску — 14 красавіка

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) шчыра запрашае на прэзентацыю кнігі гісторыка і прафесара Дэпартамента гісторыі Генадзя Сагановіча «Грунвальд у беларускай гісторыі: Спроба разбору палітычнага міфа», якая адбудзецца 14 красавіка ў Мінску.

Удзельнікі мерапрыемства гэтаксама змогуць набыць кнігу з подпісам аўтара.

Увага! Мінская прэзентацыя кнігі і адкрытая лекцыя прафесара Г. Сагановіча адбудзецца 14 красавіка (чацвер) а 17 гадзіне ў Мінску ў Арт-сядзібе па адрасе пр-т Незалежнасці 58-430.

Кніга «Грунвальд у беларускай гісторыі: Спроба разбору палітычнага міфа» была выдадзена ў студзені 2016 года выдавецтвам ЕГУ і прысвечана бітве пад Грунвальдам як факту грамадскай свядомасці – яе «пасмяротнаму жыццю» ў гістарычнай думцы і сацыяльнай памяці Беларусі. Выбітны беларускі гісторык, прафесар Г. Сагановіч паспрабаваў выявіць шляхі і абставіны пашырэння ўстойлівых уяўленняў пра бітву 1410 г. у навуковым і публічным дыскурсе, а таксама паказаць іх ідэалагічны змест і грамадска-палітычнае прызначэнне.

Крыніцамі для даследавання паслужылі выданні навуковай гістарыяграфіі, навучальная літаратура і гістарычная публіцыстыка, а таксама рэлевантныя творы беларускай белетрыстыкі. Сабраны эмпірычны матэрыял аналізаваны з улікам шырокага міжнароднага кантэксту актуалізацыі памяці пра Тэўтонскі ордэн, а таксама ў сувязі з ідэалагічнымі канцэптамі польскага Грунвальда і нямецкага Таненберга. Асобная ўвага прысвечана практыкам ідэалагічнай інструменталізацыі бітвы ў Савецкім Саюзе, якія ў многім і прадвызначылі фармаванне афіцыйнай памяці пра бітву ў БССР. З даследавання вынікае, што комплекс ідэй і перакананняў, ідэнтыфікаваных у кнізе як беларускі міф Грунвальдскай бітвы, пачаў фармавацца толькі ў савецкую эпоху.

Яе вытокі звязваюцца з дыскурсам антынямецкай прапаганды ўзору Вялікай Айчыннай вайны. Аўтар спадзяецца, што праца можа дапамагчы шырокаму колу чытачоў лепш зразумець ідэалагічнае паходжанне і анахранічнасць сімвалічнага зместу асноўнага наратыва пра Грунвальдскую бітву, пашыранага ў сённяшняй Беларусі.

Каментары4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць