Свет22

Прэзідэнт Македоніі паставіў пад пагрозу ўступленне краіны ў ЕС

Прэзідэнт Македоніі Георге Іванаў падпісаў указ аб памілаванні палітыкаў, замяшаных у буйным карупцыйным скандале, што справакаваў палітычны крызіс у краіне, чым выклікаў гнеў македонскай апазіцыі і здзіўленне кіраўніцтва ЕС.

Ён таксама распарадзіўся спыніць следства па справе аб перавышэнні паўнамоцтваў шэрагам чыноўнікаў, пра якія стала вядома з запісаў іх размоў.

Прэзідэнт сказаў, што хоча «пакласці канец агоніі» напярэдадні датэрміновых выбараў, прызначаных на чэрвень. Аднак яго дзеянні выклікалі шквал крытыкі як унутры краіны, так і за яе межамі.

У лютым 2015 года лідар македонскай апазіцыі Зоран Заеў апублікаваў запісы размоваў шэрагу міністраў, з якіх, сярод іншага, вынікае, што вынікі парламенцкіх выбараў у краіне ў красавіку 2014 года былі сфальсіфікаваныя, а таксама што прадстаўнікі ўлады пакрываюць нейкае забойства.

Акрамя таго, Заеў абвінаваціў урад у праслухоўванні тэлефонаў 20 тысяч чалавек, сярод якіх палітыкі, журналісты і рэлігійныя лідары.

У прыватнасці, апазіцыянеры сцвярджалі, што кіраўнік спецслужбы Саша Міялкаў і міністр унутраных спраў Гардана Янкулоская спрабавалі ўзяць пад кантроль прэсу, судовую ўладу і выбарчыя органы пры дапамозе праслухоўвання тэлефонаў.

Скандальныя матэрыялы выклікалі ў Македоніі хвалю абурэння. Тады ў сталіцы Македоніі Скоп'е прайшла шматтысячная акцыя, удзельнікі якой патрабавалі адстаўкі ўраду.

Уступленне ў ЕС пад пагрозай

У тэлезвароце ў аўторак Георге Іванаў сказаў, што паступае так у інтарэсах нацыі.

«Я вырашыў пакласці канец агоніі, і, вобразна кажучы, рассячы вузел», — заявіў прэзідэнт, не назваўшы ніводнага з падследных чыноўнікаў па імені.

Аднак Зоран Заеў назваў дзеянні прэзідэнта незаконнымі і заклікаў сваіх прыхільнікаў выйсці на вуліцы Скоп'е.

Паводле яго слоў, прадастаўленыя ім і яго паплечнікамі запісы сведчаць аб маштабнай карупцыі ў самых высокіх кабінетах улады, якая выяўляецца ў нямэтавым выдаткоўванні казённых грошай, крымінальных пераследах палітычных апанентаў і нават у пакрыванні забойстваў.

Некалькі сотняў чалавек сабраліся пазней ля будынка пракуратуры, патрабуючы аднавіць расследаванне па гэтых абвінавачваннях.

«Тое, што зрабіў прэзідэнт Іваноў, ніяк не вяжацца з маімі ўяўленнямі пра вяршэнства закона», — сказаў еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Ёханэс Хан.

Ён таксама дадаў, што гэты крок ставіць пад пагрозу планы Македоніі на ўступленне ў склад ЕС.

Урад Македоніі адмаўляе абвінавачванні ў свой адрас і абвінавачвае апазіцыянера Зорана Заева ў імкненні дэстабілізаваць балканскую нацыю.

Каментары2

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць19

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

У 2025 у Расіі апублікавалі на 40% больш некралогаў па вайскоўцах, чым у 202410

Жыхары дома ў «Мінск-Свеце»: Тэмпература ў пакоях — ніжэй за 18 градусаў, спім пад дзвюма коўдрамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць19

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць