Музыка2525

Cяргей Міхалок заявіў пра стварэнне праекта «Ляпіс-98»

Экс-лідэр «Ляпісаў» вяртаецца да свайго старога рэпертуару, ад якога быў адрокся.

hromadske.tv

Упершыню публічна пра стварэньне сайд-праекту, у межах якога будуць выконвацца старыя гіты «Ляпісаў», які ня граліся ані ў межах Brutto, ані самімі «Ляпісамі» позьняга пэрыяду, Сяргей Міхалок заявіў 1 красавіка.

«Мяне ўжо 10 год угаворвалі прыхільнікі раньняга клоўнскага вобразу выканаць што-небудзь з клясыкі і толькі цяпер, дзякуючы маленькаму сыну, я магу гэта зрабіць без прымусу, нязмушана ды з аганьком», – зазначыў музыка ў паведамленьні на афіцыйным акаўнце Brutto.

Тады прадусар гурта Антон Азізбекян не пацьвердзіў Tuzin.fm праўдзівасьць гэтай заявы. Але ўвечары 14 красавіка тамсама зьявілася новае паведамленьне, у якім вядзецца, што напраўду Міхалок вяртаецца з старым рэпертуарам. «Чокнуты клоўн Міхалок з кампаніяй бывалых для аматараў прыўкраснага! Навошта слухаць кавэр, калі ёсьць арыгінал? Ляпіс-98 – гарантыя і прафэсыяналізм», – гаворыцца ў заяве.

Пакуль невядома, хто будзе граць разам зь Міхалком у гэтым праекце. У той жа час Сяргей падкрэсьліў у сваім паведамленьні ў афіцыйным чаце гурта на Viber, што Brutto застаецца і заўважыў: «Я магу быць сур’ёзным, дарослым, разважлівым, але цыркач і вулічны гаер жывуць унутры мяне».

Былыя паплечнікі Міхалка, якія заснавалі гурт Trubetskoy, запрашэньня далучыцца да гэтага праекту не атрымалі. І да гэтай навіны паставіліся з іроніяй: «Якая нечаканая і актуальная ідэя! Упэўнены, што і ўвасабленьне будзе на такім жа дастойным узроўні. Цікава даведацца, хто з складу «Ляпіса Трубяцкога» ўзору 1998 году будзе браць у гэтым удзел? Ці гэта мюзыкл?», – зазначыў у камэнтары для Tuzin.fm Яўген Калмыкоў, былы дырэктар і прадусар «Ляпіса Трубяцкога», а цяпер прадусар гуртаTrubetskoy. Прадусар Brutto Антон Азізбекян на просьбу «Тузіна» агучыў склад праекту «Ляпіс-98». У яго акром Сяргея Міхалка ўвойдуць Дзяніс Стурчанка (бас), Дзяніс Шураў (бубны), Павал Трацяк (гітара),Іван Галушка (трамбон), Уладзіслаў Сенькевіч (труба). «Такім чынам – гэта ўсе музыкі Brutto. І ўсе гралі ў «Ляпісах», акром Трацяка ды і тое было такое, што Паша граў зь «Ляпісамі». Таксама з праектам будуць працаваць гукарэжысэры Андрэй і Зьміцер Баброўка, якія таксама працавалі ў «Ляпісах»», – зазначыў Антон. 

Першы выхад на сцэну музыкаў пад шыльдаю «Ляпіс-98» адбудзецца ўжо 21 красавіка ў Харкаве, у клюбе «Корова». Trubetskoy жа дае акустычны канцэрт у Менску 16 красавіка ў клюбе Coyote. 

Каментары25

Цяпер чытаюць

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак3

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Нямізе падлетак перабягаў дарогу і трапіў пад машыну3

У Горках правялі спаборніцтвы па трактарным біятлоне1

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз4

У мінскім парку Горкага з'явіліся дзясяткі снегавых і ледзяных фігур ФОТАФАКТ3

У Google Gemini дадалі генератар музыкі1

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ5

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак3

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць