Помнік Уладзіміру Ёнасавічу Каканскісу. Могілкі сяла Прылук, Брэсцкі раён ФОТАФАКТ

Помнік Уладзіміру Ёнасавічу Каканскісу. Могілкі сяла Прылукі (даўней тут казалі: Прылук), Брэсцкі раён. 2016 год, вясна.
Уладзімір Каканскіс працаваў кіроўцам, таму на ягоным помніку родныя выбілі малюнак пагрузчыка.
Перад памінальным днём на могілках Берасцейшчыны помнікі традыцыйна ўпрыгожваюць штучнымі кветкамі і стужкамі яркіх колераў.
На могілках людзі тут збіраюцца не на Радаўніцу, а ў Правадную Нядзелю (першая нядзеля пасля Вялікадня).
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары