Колькасць ахвяр землятрусу ў Эквадоры павялічылася да 525 чалавек, перадае TeleSUR са спасылкай на генеральную пракуратуру краіны.
Паводле інфармацыі тэлеканала, сярод загінулых — 11 замежнікаў.
Напярэдадні паведамлялася, што ахвярамі землятрусу сталі 480 чалавек. Яшчэ 2500 атрымалі раненні.
Нагадаем, падземныя штуршкі магнітудай 7,8 былі зафіксаваныя 16 красавіка. Эпіцэнтр знаходзіўся за 120 кіламетраў на паўднёвы захад ад сталіцы краіны, Кіта. Улады краіны ацанілі шкоду ад землятрусу у 2—3 млрд даляраў, што складае 2—3% ад ВУП краіны.
Землятрус стаў самым моцным у краіне з 1979 года.

Каментары