Грамадства

24 красавіка — прэзентацыя дыска «Спевы Боскай Літургіі святога Яна Залатавуснага»

Грэка-каталіцкі душпастырскі цэнтр Праведнага Язэпа ў Мінску (вул. Арджанікідзэ, 6). Пачатак а 12.00.

Грэка-каталіцкі душпастырскі цэнтр Праведнага Язэпа ў Мінску запрашае на прэзентацыю дыска «Спевы Боскай Літургіі святога Яна Залатавуснага», якая адбудзецца 24 красавіка. Прэзентацыя пачнецца ў 12.00 адразу пасля нядзельнай літургіі (пачатак літургіі ў 10.00) па адрасе: вул. Арджанікідзэ, 6 (2 паверх).

Традыцыйныя напевы і творы кампазітара Міколы Равенскага былі запісаны паводле «Царкоўнага спеўніка» і «Спеваў Боскай Літургіі» пад рэдакцыяй Гая дэ Пікарда — англійска-францускага адваката і музыказнаўца, даследчыка беларускай культуры. Абыходны напеў — паводле «Палескага зборніка».

Будзе прадстаўлены таксама дакументальны фільм пра выбітную постаць Гая дэ Пікарда. Гай дэ Пікарда вывучаў творчасць беларускіх кампазітараў Міколы Равенскага, Міколы Куліковіча, жыццё і дзейнасць Францішка Скарыны, распрацоўваў гісторыю перакладаў Бібліі на беларускую мову, праблематыку гісторыі Вялікага княства Літоўскага, Мінска. Шмат увагі аддаваў пошуку старажытных беларускіх царкоўных спеваў і іх выданню.

Бліжэй пазнаёміць з асобай Гая дэ Пікарда грэка-каталіцкі святар Сяргей Стасевіч з Лондана.

Таксама арганізатары пачастуюць гасцей гарбатай і салодкім.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць