Грамадства106106

Шарэнда-Панасюк асудзіла візіт Келага да Лукашэнкі: Знайшоўся купец, гатовы гандлявацца

Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк пракаментавала каналу «Баста!» анансаваны СМІ візіт у Мінск спецпрадстаўніка ЗША па Украіне Кіта Келага. «Атрымліваецца, Лукашэнка — малайчына?» — абураная яна. 

Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк. Фота: «Наша Ніва»

Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк кажа, што яе стаўленне да гэтага візіту «вельмі негатыўнае».

«Атрымліваецца, Лукашэнка — малайчына? Чвэрць стагоддзя збіраў закладнікаў – і нарэшце знайшоўся купец, гатовы гандлявацца», — кажа яна. 

Шарэнда-Панасюк мяркуе, што ў адміністрацыі Трампа, магчыма, ёсць добрыя бізнесмены, «але як палітыкі — яны поўныя прафаны».

«Зноў чуем казкі пра «адрыў рэжыму ад Расіі». Але адрываць там няма чаго: Лукашэнка ў 1994 годзе быў пастаўлены Крамлём і трымаецца выключна на расійскіх штыках. Не будзе і міру ва Украіне з боку абсалютнага сатэліта агрэсара. Келаг павінен разумець: ён едзе да злачынцы і тэрарыста», — кажа Паліна. 

«Лукашэнка не мае легітымнасці, і нават сто візітаў Келага гэтага не зменяць», — дадае яна. 

Шарэнда-Панасюк заяўляе, што толькі вызваленне закладнікаў і адсутнасць новых можа стаць умовай для прыпынення санкцый, але не адмены іх.

«Поўнае і безумоўнае вызваленне ўсіх беларускіх закладнікаў і мараторый на новыя рэпрэсіі — толькі гэта можа стаць умовай для прыпынення, але не адмены санкцый», — упэўненая яна. 

Паліна Шарэнда-Панасюк была затрыманая ў студзені 2021 года і ў чэрвені прысуджаная да двух гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 364, 368 і 369 КК (абраза Лукашэнкі і прадстаўніка ўлады, гвалт у дачыненні да міліцыянта). Яна павінна была выйсці на волю ў 2022 годзе, але ёй двойчы дадавалі па году калоніі.

Каментары106

  • Death sentence
    19.06.2025
    Новые, прозрачные выборы, открытый показательный суд по всем установленным фактам, образцово-показательная кара = отмена санкций. Только так. Всем лукашистам приготовиться
  • за акупацыю нашай Краіны Маскоўскай імперыяй ?
    19.06.2025
    яна таксама 100% за " татальныя санкцыі " / за акупацыю нашай Краіны Маскоўскай імперыяй . Не будзе гэтага, мы прайшлі самую цяжкую частку нашай гісторыі , трэба спыняць грамадзянскую вайну , вяртацца да мовы, уніяцтва і г.д.
  • гэта малітва рпц:шная ?
    19.06.2025
    Death sentence ,

    якое сёння надвор'е ў вашай краіне ружовых поні ? ці гэта малітва рпц:шная ? якое гэта мае дачыненне да рэчаіснасці

Цяпер чытаюць

Лукашэнка абяцае кітайцам пабудаваць другую АЭС для іх цяпліц, а зарабляць на кветках і гародніне будуць Баскаў з Цяцерыным11

Лукашэнка абяцае кітайцам пабудаваць другую АЭС для іх цяпліц, а зарабляць на кветках і гародніне будуць Баскаў з Цяцерыным

Усе навіны →
Усе навіны

З аўкцыёну прадаюць калекцыю карцін Віктара Бабарыкі. У тым ліку творы Любіча і Зака5

«Захаваць беларускасць за межамі краіны». Кіраўніца Вольнага хору трымае ў Варшаве школу мастацтваў — пагутарылі з ёй7

Кім Чэн Ын выбраўся ў Пекін на браніраваным цягніку1

Белы дом: Сёння Трамп выступіць з важнай заявай15

Рэальныя заробкі ў Беларусі растуць, нават у бюджэтнікаў. У якой сферы рост найбольшы?6

«Латушка, ты ўліп па поўнай». Павел Латушка расказаў пра новы ліст з пагрозамі16

Вы не паверыце, з дапамогай чаго ў ЗША адганяюць ваўкоў ад статкаў4

У дворыкі Гродна вярнулася музыка. Улады збіраліся ўрэгуляваць выступленні1

ЗША ў найбліжэйшыя дні разгледзяць усе магчымыя спосабы ціску на Расію14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка абяцае кітайцам пабудаваць другую АЭС для іх цяпліц, а зарабляць на кветках і гародніне будуць Баскаў з Цяцерыным11

Лукашэнка абяцае кітайцам пабудаваць другую АЭС для іх цяпліц, а зарабляць на кветках і гародніне будуць Баскаў з Цяцерыным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць