Свет11

Новая Зеландыя пашырыла свае санкцыі на дзве беларускія кампаніі

19 чэрвеня 2025 года Новая Зеландыя ўвяла дадатковыя санкцыі ў адказ на вайну Расіі супраць Украіны. У санкцыйны спіс трапілі дзве беларускія кампаніі і іх кіраўнікі.

Завод «Легмаш» у Оршы. Фота: Яндэкс

Пад новазеландскія абмежаванні гэтым разам трапілі:

  • ААТ «Завод Легмаш» з Оршы і яго дырэктар Уладзіслаў Паўленка. Гэтае прадпрыемства, якое раней займалася швейным абсталяваннем, а цяпер вырабляе дэталі да боепрыпасаў, у тым ліку рэактыўныя снарады для Міністэрства абароны Расіі.
  • Кампанія «КБ беспілотныя верталёты» і яе заснавальнік Уладзімір Чудакоў. Фірма займаецца вытворчасцю дронаў, якія выкарыстоўваюцца расійскай арміяй.

Абедзве арганізацыі ўжо знаходзяцца пад санкцыямі ЗША, Вялікабрытаніі і Канады. Паводле звестак ініцыятывы Belpol, гэтыя прадпрыемствы адыгрываюць важную ролю ў падтрымцы расійскай ваеннай інфраструктуры.

Каментары1

  • Ёсік
    19.06.2025
    Ці то не лічыцца ўдзелам у вайне на баку расеі? У каго ружовыя акуляры? Украіна, няма чаго палохацца, горш не будзе, але гэта законныя цэлі, як і дырэктар саўгаса ў сваёй рэзідэнцыі насупраць атланта. Ніхто не папрэ, нават, говаспечаныя сёньня генералы. Усе гэтыя равенка, муравейка, вальфовічы толькі па белтб такія стратэгі, а так балаболы не сусьветныя.

Цяпер чытаюць

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, што 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, што 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Усе навіны →
Усе навіны

На фоне нерэальнай чаргі на выезд у Польшчу Памежны камітэт заклікае выбіраць альтэрнатыўныя шляхі выезду8

Каля 300 тысяч жыхароў Гомельскай вобласці сагналі на суботнік11

Трамп прывітаў Пуціна на Алясцы бамбардзіроўшчыкамі, што бамбілі Іран2

Адным перад суседзямі сорамна, другія радуюцца кавунам памерам з персік. Беларусы паказваюць ураджай6

Віктар Бабарыка знаходзіцца ў атрадзе, працуе ў пякарні5

Зазулінская: Сродкаў на прыняцце 1300 палітвязняў можа не хапіць44

Ці можна падсілкавацца ў краме, маючы ў кішэні толькі адзін рубель1

Беспілотнік на сонечных батарэях з размахам крыла, як у Боінга-747, праляцеў без пасадкі 74 гадзіны2

Зяленскі сустрэнецца з Трампам у панядзелак4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, што 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, што 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць