Свет33

Сейм Літвы падтрымаў прапанову аб нацыянальных санкцыях супраць Беларусі і Расіі

Сейм Літвы падтрымаў прапанову, якая дазваляе краіне ўводзіць нацыянальныя эканамічныя санкцыі супраць Расіі і Беларусі. За ініцыятыву прагаласавалі 102 дэпутаты, адзін устрымаўся, паведамляе LRT.

Папраўкі да закона аб санкцыях прадугледжваюць, што ўрад зможа складаць спіс асоб і кампаній, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі, у тым ліку замарожванне маёмасці і сектаральныя абмежаванні. Санкцыі будуць дзейнічаць супраць тых, хто падтрымлівае вайну, парушае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны або ўдзельнічае ў рэпрэсіях супраць апазіцыі.

Сектаральныя санкцыі закранаюць забарону на імпарт і экспарт тэхналогій, праграмнага забеспячэння і паслуг, якія могуць быць выкарыстаныя для вайсковых патрэб. Але будуць выключэнні для медыцынскіх, фармацэўтычных і гуманітарных патрэб.

Міністэрства замежных спраў прапануе дадатковыя меры, калі будзе выяўлена, што нейкі сектар эканомікі Расіі ці Беларусі спрыяе вайне або пагражае бяспецы Літвы.

Законапраект разглядаецца ў тэрміновым парадку, канчатковае галасаванне па ім запланавана на наступны тыдзень.

Раней, у красавіку, літоўскі Сейм ужо падаўжаў санкцыі супраць грамадзян Расіі і Беларусі, уключаючы абмежаванні на візы, дазволы на пражыванне і рух праз знешнюю мяжу ЕС. Першы закон аб нацыянальных санкцыях быў прыняты ў 2023 годзе.

Акрамя таго, перад гэтым пасяджэннем Камітэт замежных спраў Сейма не падтрымаў ідэю фракцыі кансерватараў забараніць грамадзянам Расіі купляць нерухомасць каля стратэгічных аб’ектаў і вайсковых палігонаў. Гэтую прапанову таксама не падтрымалі падчас галасавання ў зале пасяджэнняў. Аднак кансерватары на гэтым спыняцца на збіраюцца — больш маго, яны маюць намер звярнуцца да ўрада, каб разгледзець магчымасць такіх абмежаванняў не толькі для расіян, але і для беларусаў.

Каментары3

  • Ясна-панятна
    19.06.2025
    Камітэт замежных спраў Сейма не падтрымаў ідэю фракцыі кансерватараў забараніць грамадзянам Расіі купляць нерухомасць каля стратэгічных аб’ектаў і вайсковых палігонаў. /

    Ясна. Значыць расейцам у Літве да сіх можна купляць нерухомасць каля стратэгічных аб’ектаў і вайсковых палігонаў. Можна там дронаў на гарышчы (чердаке) нарабіць і разлажыць.
  • Барадзед
    19.06.2025
    Конкретно перекрыли экспорт беларуськалию.
  • Вася
    19.06.2025
    Интересно по какому принципу будут составляться списки "плохих" компаний и людей? И кто это будет делать? Хоть и написано что - "правительство", но ведь реально то не правительство, а кто-то для правительства. Пока декларированы общие фразы, так сказать - "направление", но вот что будет в реализации? И если не будет четких определений (а их может и не быть), то бизнесу с белорусскими корнями, да и нашим гражданам стоит напрячься.

Цяпер чытаюць

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх20

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі беспілотнік вывеў са строю найбуйнейшы НПЗ «Раснафты»2

У самым цэнтры Мінска адкрылі ліванскі рэстаран

Украінскі пракурор спаліўся, калі яго жонкі — цяперашняя і былая — пахваліліся ў шоу «Супермама» занадта дарагім жыццём21

Большасць загінулых пры крушэнні фунікулёра ў Лісабоне — іншаземцы

Трамп вырашыў перагледзець міжнародную дамову, якая забараняе прадаваць магутныя баявыя дроны1

Афіцыйныя каталіцкія СМІ выразалі антываенную фразу ў гаміліі біскупа2

Рэканструкцыя Любчанскага замка актывізавалася, а ўваход у яго зрабілі платным3

Кіраўнік Дзяржкамваенпрама абмеркаваў пытанне паставак какава-бабоў з Уганды3

У Хойніках урачыста адкрылі басейн — і тут жа закрылі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх20

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць