Улада44

Абнародаванне «Панамскага архіва» Лукашэнка назваў стральбой па вераб'ях

Абнародаванне «Панамскага архіва», у выніку чаго ў цэлым шэрагу краін здарыліся карупцыйныя скандалы, Аляксандр Лукашэнка назваў стральбой па вераб'ях.

president.gov.by

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў.

«Гэта толькі спроба падступіцца да выкрыцця карупцыйных дзеянняў гэтай сусветнай мафіі, на чале якой палітыкі. Ды і сярод журналістаў іх нямала, нават тых выданняў, якія былі прыцягнутыя нібыта да расследавання па «Панамскім скандале». Казаць пра тое, што гэта моцная антыкарупцыйная хваля, не варта», — лічыць кіраўнік дзяржавы.

Разам з тым, Аляксандр Лукашэнка адзначыў станоўчы бок у тым, што адбылося: «Хоць на нейкі час нягоднікаў, якія крадуць, трохі прыстрашыць».

«Але ёсць і іншы бок: будуць больш хітрэйшымі, як кралі, так і будуць красці. Не знайшлося яшчэ такога метаду ў свеце, каб ударыць па карупцыянерах у самы цэнтр. Паглядзім, што будзе далей. А вось гэты ўвесь вэрхал з нічога і ёсць той палітычны складнік. Вядома, яна больш палітычная, чым практычная. Але ўвесь свет убачыў, наколькі карумпаваны гэты самы свет», — сказаў кіраўнік краіны.

«Гэта там, сярод багатых, хто мае велізарныя даходы ад нафты і газу — таго, што госпад ўсім даў, менавіта там гэтыя асноўныя карупцыянеры. Галоўныя — гэта палітыкі, — лічыць Аляксандр Лукашэнка. — Калі б сярод палітыкаў не было карупцыянераў, іх не было б і сярод спартсменаў, журналістаў, творцаў… «.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што калі б, напрыклад, у амерыканцаў было жаданне паказаць карупцыйны складнік усяго свету, то гэта было б зроблена.

«Бо ўсё гэта ў асноўным у валюце, далярах. А кожны даляр у амерыканскіх фінансавых структур перад вачыма. Яны ведаюць, куды ідуць грошы, дзе іх хаваюць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«Тыя, хто багацейшы, і тыя краіны, грамадзяне якіх самыя багатыя, там больш за ўсё карупцыі. Але ім гэта не трэба. Яны стрэлілі, можна сказаць, па вераб'ях», — дадаў беларускі лідар.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?13

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску забароняць аплачваць штраф за безбілетны праезд на месцы наяўнымі5

«Тры дні таму яе бачылі ў зграі». Беларуска прынесла сабачку на аперацыю ў ветклініку і ўжо месяц не можа яе знайсці1

«Вайсковай падаплёкі няма, да вайны не рыхтуем». У школах расказалі пра навучанне дзяцей кіраванню дронамі4

Ваенкар заявіў, што расіяне пад Дабраполлем апынуліся ў мяшку1

Украінскія атакі па расійскіх НПЗ вывелі з ладу каля 17% магутнасцяў1

Дзіцячы садок у Талачынскім раёне закрываць не будуць. Бацькі звярталіся да Лукашэнкі, і ён іх вырашыў пачуць1

З Украіны ў Іспанію вярнулі сабаку загінулага іспанскага добраахвотніка. Іспанскі консул асабіста шукаў яго1

Прэзідэнт Польшчы ўнёс у сейм праект закона, які радыкальна павялічвае тэрмін атрымання грамадзянства19

Стала вядома пра арышт журналіста Паўла Дабравольскага3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?13

«Усё так ці інакш будзе вырашацца на полі бою». Чым будзе займацца новая кіраўніца Місіі дэмакратычнай Беларусі ва Украіне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць