Свет1616

Пуцін паабяцаў, што будаўнікі «Усходняга» «зменяць ложак на нары»

tass.ru

Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін у вельмі вострых выразах выказаўся пра зрыў ранішняга запуску ракеты-носьбіта «Саюз-2.1а» з новазбудаванага касмадрому «Ўсходні» ў Амурскай вобласці.

Ракета павінна была вывесьці на арбіту тры спадарожнікі: «Ламаносаў», «Бусел-2Д» і SamSat-218.

Запуск быў заплянаваны на 05:01 раніцы па маскоўскім часе 27 красавіка. Але за паўтары хвіліны да старту яго нечакана адклалі з-за збою сыстэмы кіраваньня. Крыніца ў ракетна-касьмічнай сфэры патлумачыла магчымую прычыну адмены запуску наступным чынам: «Папярэдне, магло мець месца аўтаматычнае спыненьне пускаў на этапе наддуву бакаў ракеты-носьбіта». Паводле яго слоў, магла паўстаць праблема з дрэнажнымі клапанамі.

Пасьля таго, як старт быў адкладзены, Пуцін сабраў пасяджэньне дзяржкамісіі па запуску ракеты-носьбіта і выказаў занепакоенасьць вялікай колькасьцю збояў пры касьмічных запусках у РФ у апошні час:

«Калі гэта (збоі) зьвязана з разгільдзяйствам, з недастатковым кантролем над важнымі працэсамі, я хачу зразумець, паглядзець, як ідзе разбор палётаў у такіх выпадках», — заявіў ён. «Вядома, трэба будзе рабіць высновы». «Расея застаецца лідэрам па колькасьці пускаў — гэта добра, але тое, што мы сутыкаемся зь вялікай колькасьцю збояў — гэта дрэнна і павінна быць своечасовая рэакцыя», — заявіў Пуцін.

Ён нагадаў пра нядаўнія збоі пускаў расейскіх ракет з касмадрому Куру ў Францускай Гвіяне. Толькі два з іх, паводле яго слоў, былі праз дрэннае надвор’е, а яшчэ два — празь неналежны стан апарата.

Паводле афіцыйнай вэрсіі, якая была агучана прэзыдэнту, у зрыве ўрачыстага запуску ракеты раніцай у сераду быў вінаваты «сам стартавы комплекс» «Усходняга».

Пуцін паабяцаў, што ня будзе ўмешвацца ў працу дзяржкамісіі, якая высьвятляе прычыны няўдалага запуску, але паабяцаў зноў наведаць касмадром, а таксама «турэмныя нары» тым будаўнікам «Усходняга», якія падазраюцца ў растратах і іншых злачынствах пры будаўніцтве касмадрому.

«Давялося распачаць шэсьць крымінальных спраў, чатыры чалавекі арыштавана, двое зь іх, праўда, знаходзяцца пад хатнім арыштам, а двое ў СІЗА сядзяць. Але калі віна тых, хто падазраецца ў правапарушэньнях, будзе даказаная, то ім прыйдзецца зьмяніць цёплы хатні ложак на турэмныя нары», — цытуе Інтэрфакс словы Пуціна на пасяджэньні дзяржкамісіі.

Віцэ-прэм’ер Расеі Дзьмітрый Рагозін нядаўна прызнаў, што ў ходзе будаўніцтва касмадрому былі дапушчаныя «сур’ёзныя фінансавыя парушэньні»:

«Я працаваў у камісіі. Была адкрыта 21 крымінальная справа. Затрыманыя 21 чалавек. Гэта і былое кіраўніцтва «Дальспецстроя» — спадар Юры Хрызман і ягоны сын. Яны вывелі грошы, якія павінны былі ісьці на касмадром, на будаўніцтва жыльля ў Хабараўску», — сказаў Рагозін.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу13

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу13

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць