Свет

Прэм'ер Турцыі Давутаглу абвясціў аб адстаўцы

Прэм'ер-міністр Турцыі Ахмет Давутаглу абвясціў аб рашэнні сысці ў адстаўку са сваёй пасады і пакінуць пост лідара кіруючай Партыі справядлівасці і развіцця.

Па словах Давутаглу, ён вырашыў не вылучаць сваю кандыдатуру на чарговых выбарах кіраўніка партыі, якія пройдуць на яе з'ездзе 22 мая. Такое рашэнне прэм'ер прыняў па выніках перамоваў з уплывовымі членамі выканкама партыі.

У выніку, па словах Давутаглу, ён прыйшоў да высновы, што для адзінства партыі і стабільнасці ў ёй будзе карысная змена лідара. Прэм'ер адзначыў, што лічыць паспяховай сваю працу на чале ўрада, які прыйшоў на цяжкі перыяд у жыцці краіны.

Раней паведамлялася, што паміж Давутаглу і прэзідэнтам краіны Рэджэпам Таіпам Эрдаганам ужо даўно існуюць рознагалоссі, нягледзячы на тое, што апошні пасля абрання прэзідэнтам сам абраў Давутаглу сваім пераемнікам на пасадзе лідара Партыі справядлівасці і развіцця.

Аднак пазней Давутаглу стаў выказваць нязгоду з палітыкай Эрдагана, які вырашыў памяняць парламенцкую сістэму кіравання краінай на прэзідэнцкую, гэта значыць максімальна пашырыць прэзыдэнцкія паўнамоцтвы, а прэм'ер-міністру вылучыць другарадную ролю.

У сувязі з гэтым у турэцкай прэсе з'явілася інфармацыя пра магчымую замену Давутаглу на іншага чалавека. Чакалася, што гэта адбудзецца на пазачарговым з'ездзе Партыі справядлівасці і развіцця ў канцы мая.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым22

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць