Свет1111

Хто стане прэзідэнтам ЗША, калі выбары пройдуць проста зараз?

Julie Jacobson / AP, Lucas Jackson / Reuters / Scanpix / LETA

Пасля таго, як Тэд Круз і Джон Кейсік выбылі з перадвыбарнай гонкі ў ЗША, мільярдэр Дональд Трамп застаўся адзіным кандыдатам у прэзідэнты ад рэспубліканцаў. У дэмакратычным лагеры лідзіруе Хілары Клінтан, якой прадракаюць перамогу над Берні Сандэрсам. The New York Times на аснове апытанняў грамадскай думкі змадэлявалі, хто перамог бы на выбарах амерыканскага прэзідэнта, калі б яны прайшлі проста зараз.

Як вынікае з апытанняў, Хілары Клінтан пераможа з досыць вялікай перавагай: 347 галасоў выбаршчыкаў супраць 191. У працэнтах адрыў менш значны — паводле апытанняў, Трамп атрымаў бы ўсяго на 10% галасоў менш, чым Клінтан. The New York Times параўноўвае цяперашняе становішча спраў Хілары Клінтан з вынікамі выбараў 2012 года, на якіх перамог Барак Абама: яна перамагла б у тых жа штатах, дзе і Абама, плюс у Паўночнай Караліне. Зараз былы дзяржсакратар лёгка пераадольвае планку ў 270 галасоў выбаршчыкаў, неабходных для абрання на найвышэйшую пасаду.

Калі Трамп паспее да лістапада, калі пройдуць выбары, павялічыць сваю папулярнасць у кожным з штатаў ўсяго на 5%, перамога Клінтан будзе куды менш упэўненай. Пры такім раскладзе яна атрымае толькі 285 галасоў выбаршчыкаў (што ўсё роўна дастаткова для перамогі), а Трамп - 253 галасы. Калі мільярдэру ўдасца дадаць яшчэ 5%, ён стане прэзідэнтам ЗША - з вынікам у 305 выбаршчыкаў супраць 233 у Клінтан.

The New York Times адзначае, што ў 1980 годзе ў маі дэмакрат Джымі Картэр апярэджваў рэспубліканца Рональда Рэйгана па дадзеных шматлікіх апытанняў — як і Хілары Клінтан цяпер. У лістападзе таго ж года Картэр прайграў выбары з 10-працэнтным адставаннем па агульнай колькасці галасоў, саступіўшы Рейгану практычна ва ўсіх штатах.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі35

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць