Заснавальніка і былога выканаўчага дырэктара асацыяцыі «Голас» Лілію Шыбанаву знялі з цягніка на мяжы Літвы і Беларусі. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў палітолаг Аляксандр Кынеў.

Фото: Новая газета.
Па словах Кынева, інцыдэнт адбыўся каля апоўначы на памежным пункце «Гудагай». Шыбанаву, якая ехала з Вільні ў Маскву, папрасілі выйсці на станцыі, а затым правялі асабісты надгляд.
Як паведаміў «Медузе» сустаршыня «Голаса» Рыгор Мельканьянц, сувязі з Шыбанавай няма да гэтага часу. «Тым, хто тэлефанаваў памежнікам, сказалі, што даўно ўжо яе адпусцілі. Але асабістага пацверджання ад яе няма», — сказаў ён.
У Расіі Лілія Шыбанава павінна была ўзяць удзел у пасяджэнні прэзідэнцкай Рады па правах чалавека. На сайце Рады гаворыцца, што арганізацыя звернецца да прэзідэнта РФ у сувязі з грубым парушэннем правоў Шыбанавай і «невытлумачальнымі дзеяннямі беларускіх уладаў».
-
«Залічаная па нестандартнай працэдуры». Стала вядома, як шчодра падмазваў Эпштэйн універсітэт, у якім вучылася Карына Шуляк
-
Рубіа ў апошні момант адмяніў сустрэчу з лідарамі Еўропы аб пытанні Украіны
-
Студзень 2026 года ўвайшоў у пяцёрку самых цёплых першых месяцаў года ў свеце. Як гэта ні дзіўна для беларусаў
Каментары