У Гомелі будаўнічы кран упаў на рэйкі, паралізаваны рух цягнікоў ФОТАФАКТ
Здарэнне адбылося на вуліцы Фрунзе каля 12.50. Страла будаўнічага крана на гусенічным ходзе пашкодзіла частку цеплатрасы, лінію электраперадачы.

Здарэнне адбылося падчас работ па разборцы будынка ЦЭЦ-2. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпеў машыніст крана. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі МНС.
Каментары