Здарэнні11

Пад Лагойскам сёння ноччу перакуліўся аўтамабіль. Айфон кіроўцы сам адправіў паведамленне ў МНС

Сёння ноччу на Мінска-Віцебскай аўтамагістралі каля вёскі Казыры перакуліўся «Хёндай Лантра». Кіроўца не мог сам выбрацца з машыны.

Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Лагойскага РАНС Вікторыя Жук распавяла Kraj.by: «Айфон кіроўцы аўтамабіля сёння ноччу, 11 верасня, каля 00:55 у цэнтр аператыўнага кіравання Лагойскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях адправіў паведамленне аб тым, што яго ўладальнік трапіў у дарожна-транспартнае здарэнне. У паведамленні былі пазначаны каардынаты: 61 кіламетр аўтамагістралі М3 «Мінск — Віцебск». Гэта недалёка ад вёскі Казыры».

Са слоў Вікторыі Жук, ратавальнікі выехалі на месца і пры дапамозе адмысловай прылады дасталі кіроўцу з машыны. Пасля гэтага брыгада хуткай дапамогі адвезла ўладальніка машыны, а таксама яго пасажыра ў Мінскую абласную клінічную бальніцу. Праверку па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіць Дзяржаўтаінспекцыя.

Папярэдне ўстаноўлена, што кіроўца збіў дзіка. У выніку легкавік з'ехаў у правы па ходзе руху кювет, дзе ўрэзаўся ў дрэва і перакуліўся.

Каментары1

  • Влад
    11.09.2025
    С какой скоростью он поливал что автомобиль вокруг дерева закрутило?

Цяпер чытаюць

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю11

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст Манцэвіч, блогеры Казлоў і Вінаградаў, палітык Кучук. паплечнікі Аўтуховіча і Статкевіча. Хто яшчэ з палітвязняў вызваліўся сёння?2

Ціск Польшчы даў вынік: на свабоду масава выйшлі журналісты «Белсата». Але пакуль не Пачобут8

ФОТА з беларуска-літоўскай мяжы проста зараз. Найхутчэй, у кадры Мікола Статкевіч12

Вызвалілі палітвязня Яўгена Афнагеля3

«Падрабязнасцяў не ведаем». «Белавія» не папярэдзілі, што з кампаніі здымуць санкцыі1

На Запарожскім напрамку разбіўся ўкраінскі Су-27. Пілот загінуў1

Ці змогуць самалёты «Белавія» пасля зняцця санкцый ЗША зноў лётаць у Еўропу?11

Вызвалілі гродзенскага журналіста Паўла Мажэйку2

Вызвалены Зміцер Дашкевіч2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю11

Польшча закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць