Эканоміка

Лукашэнка паабяцаў аказаць дзяржпадтрымку «Амкадору» на $35—40 млн

Дзяржава разгледзіць магчымасць падтрымкі планаў развіцця холдынгу «Амкадор». Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 27 мая ў часе размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ЗАТ «Амкадор-Пінск», паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Як было паведамлена Лукашэнку, прадпрыемствы холдынгу «Амкадор» у цэлым і ЗАТ «Амкадор-Пінск» у прыватнасці працуюць устойліва, асвойваюць вытворчасць новых перспектыўных лінеек тэхнікі, вырабляюць канкурэнтаздольную прадукцыю і бачаць перспектывы росту. Разам з тым «ёсць пэўныя цяжкасці, абумоўленыя знешнімі фактарамі, курсавымі розніцамі, неабходнасцю абслугоўваць крэдыты, узятыя пад стварэнне новых магутнасцяў». Усё гэта вымывае частку абаротных сродкаў, якія вельмі неабходныя для вытворчасці, асабліва з улікам тэндэнцыі, што намецілася па росце попыту на прадукцыю.

Лукашэнка заявіў, што пытанне аб магчымасці падтрымкі планаў развіцця холдынгу «Амкадор» будзе разгледжана. «Каб выйсці з гэтай сітуацыі, не так шмат і трэба — парадку 35—40 млн. долараў ЗША, каб закруціць вытворчасць і выйсці на той узровень ў канцы года, які вы плануеце. Паспрабуем вам дапамагчы. Думаю, мы знойдзем такую магчымасць. Але, вядома, патрэбна аддача. Толькі наперад, чаго б нам ні каштавала», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Гаворачы аб працы на знешніх рынках, ён адзначыў, што беларускім прадпрыемствам не трэба там канкурыраваць і дзейнічаць раз'яднана. За мяжой неабходна ствараць адзіныя пляцоўкі для продажу тэхнікі і прадастаўлення паслуг.

ЗАТ «Амкадор-Пінск», якое наведваў Лукашэнка, спецыялізуецца на выпуску экскаватараў, пагрузчыкаў, дарожных каткоў і іншай тэхнікі. «Гэта вялікая вытворчасць. У зямлі свідравіну прасвідраваць і нешта здабыць — таксама патрэбен вопыт і ўменне, але гэта значна прасцей, чым ствараць такое. Мы гэта навучыліся рабіць, у тым ліку «Амкадор», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Асобна Лукашэнка закрануў тэму занятасці, назваўшы найвышэйшай каштоўнасцю захаванне кадравага патэнцыялу, кампетэнтных спецыялістаў рознага ўзроўню. Гэта асабліва актуальна ў крызісны перыяд, калі, дзейнічаючы выключна на рыначных прынцыпах, можа ўзнікнуць спакуса пайсці па самым простым шляху, скараціўшы колькасць работнікаў. У выніку можа быць страчана кампетэнцыя ў той ці іншай сферы і нанесены ўдар па будучаму развіццю прадпрыемства. «Гэтага дапусціць нельга. Няхай гэты чалавек крыху менш атрымлівае, але крызіс калісьці заканчваецца», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала16

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Усе навіны →
Усе навіны

«Ела раз на суткі, скінула 4 кг». Беларуска, якая была захрасла на Мальдывах, вярнулася дадому

У Лідскім раёне завялася казуля-альбінос

Паводка затапіла два масты на ўсходзе Беларусі2

«Можа хопіць вату качаць?» «Белорусский силовик» атакуе «партыю міру» ў кіраўніцтве Расіі24

Вялікабрытанія і Германія адмовіліся адпраўляць караблі ў Армузскі праліў14

У Вілейцы анамалія: усюды снег растае, а тут не3

У беларускім лесе заўважылі шмат першых вясновых грыбоў1

«Не проста адпачынак, а лячэнне душы». Наталля Калегава арганізавала адпачынак на Канарах для жанчын-палітвязняў7

Музыка Ілля Чарапко-Самахвалаў расказаў пра свае планы пасля сыходу з «Пятлі прыхільнасці»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала16

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць