Улада55

Жыхары вуліцы Танка паўсталі супраць хмарачоса

«Напрыканцы мінулага года па «Кітайскай сьцяне» папаўзьлі чуткі, што спрытнюгі‑дзялкі пад выглядам упрыгожваньня гораду «прабілі» ў Менгарвыканкаме дазвол пабудаваць на месцы былога сквэру нешта такое агромністае, высокае, шырокае і самае галоўнае — мала патрэбнае».

Тысячы жыхароў дамоў № 4, 6, 10, 30, 36 па вуліцы Максіма Танка ў Менску катэгарычна ня згодныя з плянамі будаўніцтва побач шматфункцыянальнага бізнэс‑цэнтру, — паведамляе сёньня «Звязда». Журналіст выданьня Леанід Лахманенка ставіць сябе на месца жыхароў унікальнага жылога комплексу й малюе карціну перажываньняў людзей, меркаваньня якіх ніхто не спытаў і не сказаў нават праўды:

Напрыканцы мінулага году па «Кітайскай сьцяне» папаўзьлі чуткі, што спрытнюгі‑дзялкі пад выглядам упрыгожваньня гораду «прабілі» ў Менгарвыканкаме дазвол пабудаваць на месцы былога сквэру нешта такое агромністае, высокае, шырокае і самае галоўнае — мала патрэбнае. А калі іх задума зьдзейсьніцца, то жыцьця ня будзе ў ценю й шуме гэтых хмарачосаў, а экалягічная абстаноўка рэзка пагоршыцца. А потым, як часта бывае, увогуле сталі распаўсюджвацца самыя неверагодныя «камэнтарыі» і плёткі. Перспэктыва блізкага суседзтва зь велізарнымі гмахамі, адсутнаць праўдзівай інфармацыі палохала людзей. Ім было цяжка ўявіць, што на месцы былога сквэрыку хутка пачнуць узводзіць гіганцкія вежы да неба. Навошта, каму гэта патрэбна, зь якой нагоды, гублялася ў здагадках насельніцтва «Кітайскай сьцяны». Між іншым, гэта амаль пяць тысяч чалавек.

А калі ў студзені ў сквэры зьявіліся бульдозэры, а на вялікім плякаце выява бізнэс‑цэнтру, то абурэньням людзей не было канца: як, чаму за іх сьпінай?

Вынікам зваротаў жыхароў стаў сход, скліканы ўжо пасьля таго, як у абгароджаны сквэр прыехалі бульдозэры. Дый аб’ява пра гэты сход была вывешаная толькі ў дзень яго правядзеньня. Аўтар артыкулу далучаецца да абуранага голасу менчукоў:

На сходзе начальнік аддзелу [ўзгадненьняў праектаў] [Фёдар] Жураўлёў скардзіўся прысутным на тое, што ў Менску штогод праходзяць працэдуру ўзгадненьня каля 500 праектаў новых збудаваньняў і амаль па кожным жыхары суседніх дамоў пішуць скаргі. Факт цікавы ў розных адносінах. Няўжо ў Менску такое цьмянае, несьвядомае, эгаістычнае і надзвычай варожае прагрэсу насельніцтва, якое далей свайго носа нічога не хоча бачыць? Няўжо скандалы пасьля няўдалай спробы выселіць жыхароў дому адной з цэнтральных вуліц гораду — імя К. Маркса, канфлікты вакол будаўніцтва аўтазаправак каля жылых дамоў ці са зносам вялікай аўтастаянкі пад будаўніцтва жылых дамоў непадалёк ад праспэкта газэты «Правда» ўзьнікаюць выключна па віне менчукоў?

Пры канцы артыкулу аўтар выказвае сумнеў, ці ў краіне знойдуцца спэцыялісты адпаведнай кваліфікацыі для пабудовы хмарачоса на балоцістай глебе і раіць пачакаць сьпярша, «як будзе рэалізоўвацца беспрэцэдэнтны для Беларусі і ўжо разрэклямаваны «Ітэрай» праект па ўзьвядзеньні на месцы аэрапорту Менск-1 дзелавога цэнтру сталіцы».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв17

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Усе навіны →
Усе навіны

Машына ДАІ трапіла ў ДТЗ на Лагойскім тракце

Трох беларусаў вызвалілі з рабства з фермерскай гаспадаркі Варонежскай вобласці4

Яшчэ адзін беларускі перавозчык адмяніў рэйсы ў Вільню25

У Мінску пасажыр спрабаваў задушыць таксіста ВІДЭА8

Паваленыя дрэвы і разбураныя дахі — МНС расказала пра наступствы начной непагадзі1

Ярмак падзякаваў Меланіі Трамп за ліст Пуціну ў абарону дзяцей, хоць Украіна ў лісце не згадваецца ні разу3

Чарга аўто на польска-беларускай мяжы не змяншаецца1

За абразу Лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай бальніцы затрымалі «незадаволенага жыццём мужчыну»12

З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв17

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць