Усяго патроху11

Горад будучыні: як мэр іспанскага горада кіруе ім праз Твітар

У горадзе Хун на поўдні Іспаніі жывуць каля трох з паловай тысяч чалавек. У 2011 годзе яго мэр вырашыў зладзіць эксперымент - падсадзіць ўсіх жыхароў на Твітар (сацсетка такая) і паглядзець, ці дапаможа гэта лепш кіраваць горадам.

Усе фота Laura Leon for The New York Times

Хасэ Антоніа Радрыга Салас здолеў не толькі ўгаварыць сваіх гараджан завесці акаўнты ў твітары, але і пацвердзіць іх у мэрыі, каб ён сапраўды ведаў, з кім мае зносіны.

Твітарам сталі карыстацца электрыкі, прыборшчыкі вуліц, кухары ў школе - увогуле, усё запар. У кожнай службы ў горадзе з'явіўся свой акаўнт у сацсетцы.

Зносіны ўладаў з гараджанамі выглядаюць прыкладна так. Вечарам жыхар піша мэру, што на вуліцы перагарэла лямпачка ў ліхтары. Той адказвае: «Дзякуй за паведамленне. Заўтра ўсё паправім » - і адзначае ў твіце профіль электрыка. На наступны дзень электрык выкладвае фатаграфію адрамантаванага ліхтара.Такая «узаемная празрыстасць» працуе і як бізун, і як пернік. З аднаго боку, калі ўлады не будуць рабіць сваю працу, жыхары адразу пра гэта даведаюцца. З іншага боку, жыхары бачаць, што чыноўнікі і камунальныя службы сапраўды працуюць. І яны могуць пахваліць работніка - напрыклад, твіт з адрамантаваным ліхтаром атрымаў некалькі рэтвітаў. А кіроўца прыбіральнай машыны, дзякуючы сваім палымяным твітам, увогуле стаў мясцовай знакамітасцю. Па словах мэра, твітар дапамагае гораду эканоміць. Кіраўнік горада змог звольніць трох супрацоўнікаў паліцыі і пакінуць аднаго. Адзіны паліцэйскі ў горадзе распавёў, што ў дзень ён атрымлівае каля 50 твітаў ад жыхароў. Гэта і інфармацыя аб сур'ёзных здарэннях (напрыклад, ДТЗ), і проста скаргі («Мой сусед спявае, ня затыкаючыся, што рабіць?»). На ноч паліцэйскі адключае тэлефон - калі здарыцца нешта тэрміновае, яго і так знойдуць: усе ведаюць, дзе ён жыве.

Шматлікія жыхары Хуна кажуць, што выкарыстанне твітара робіць горад лепш, паколькі ў людзей з'явілася прамая сувязь з уладамі. Але ёсць і незадаволеныя. Адзін з жыхароў раззлаваны тым, што работнікі беспярэчна выконваюць усе, што скажа мэр. Яму ж не падабаецца, што некаторыя пішуць не толькі пра працу, але і па хатніх справах ( «Мне пляваць, што яны падрыхтавалі паэлью на вячэру»). У апошні раз, калі ў 2011 годзе Радрыгез Салас балатаваўся ў мэры, яго праціўнік ішоў пад лозунгам «Галасуйце за гэтага мэра, а не за віртуальнага». Нават да эксперыменту з Твітарам мясцовыя газеты называлі Радрыгез Саласа лічбавым мэрам, а яго горад - Неверагодным Хуном.

Дарэчы, у самога Хуна ўжо больш за 400 тысяч падпісчыкаў (нагадаем, у горадзе жыве больш за 3 тысячы жыхароў) з усяго свету, якія сочаць за ім: twitter.com/JoseantonioJun

А ўчора пра горад напісалі ў The New York Times

Каментары1

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Рысь, якая гуляе, мядзведзь і фламінга на фоне правадоў. За каго галасавалі гледачы на конкурсе «Фатограф дзікай прыроды года»1

Махляры прыдумалі новую прынаду — Telegram, які нібыта працуе без інтэрнэту1

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ17

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць