Слуцкі пояс прадаюць у мінскім аэрапорце больш за 4 тысяч еўра
У сацсетках з'явілася фатаграфія слуцкага пояса за 4 154,6 еўра, які прадаецца ў д'юці-фры мінскага аэрапорта. FINANCE.TUT.BY высвятліў, чым абумоўлена цана такога беларускага сувеніра коштам у 13 сярэдніх заробкаў.

Работнікі самога д'юці-фры растлумачыць такі цэннік не змаглі: «Трэба тэлефанаваць вытворцу, даведвацца, які матэрыял, якая вытворчасць. Мы магазін — мы проста прадаем».
Вытворца, РУП «Слуцкія паясы», называе пояс «сярэбраным»: «Матэрыял — 100% натуральны шоўк з украпінамі срэбнай ніткі», — тлумачыць супрацоўніца аддзела забеспячэння і збыту Ганна.
На самім прадпрыемстве такі слуцкі пояс каштуе каля 2500 даляраў (2 200 еўра), то бок крама прадае пояс амаль у два разы даражэй.

На прадпрыемстве расказваюць, што ўсе паясы ў іх робяць з натуральнага шоўку — адсюль і высокія цэны. Самыя танныя паясы, калі купляць на фабрыцы, каштуюць ад 20 мільёнаў рублёў, самы дарагі — каля 3500 даляраў.
У д'юці-фры кажуць, што попыту на сувенір па такой цане няма. У асноўным, турысты аддаюць перавагу невялікім фрагментам слуцкіх паясоў у рамцы. Кошт такога пано значна менш - 205 еўра, як указана на сайце крамы.
Каментары