Свет55

У Латвіі міністр аховы здароўя пайшоў у адстаўку з-за бясплатнай аперацыі

Міністр аховы здароўя Латвіі Гунтыс Бялевіч сышоў у адстаўку з-за хірургічнай аперацыі, якую дактары дзяржаўнай бальніцы правялі для кіраўніка міністэрства бясплатна і ў абыход чаргі.

А ў панядзелак Бялевіч напісаў заяву і аб выключэнні яго з Зялёнай партыі.

Інфармацыя пра тое, што ў Латвійскім анкалагічным цэнтры міністру была праведзена нейкая хірургічная аперацыя, з'явілася ў латвійскіх СМІ са спасылкай на неназванага доктара гэтай установы. Латвійскі анкалагічны цэнтр ўваходзіць у склад Усходняй бальніцы, якая з'яўляецца дзяржаўным прадпрыемствам.

Аперацыя, якая была праведзена для Бялевіча, паводле словаў медыка, уваходзіць у спіс паслуг, часткова аплатных дзяржавай, і ажыццяўляецца ў парадку чарговасці.

Аднак міністр у чарзе не стаяў і пацыенцкі ўнёсак не плаціў.

Пасля з'яўлення гэтай інфармацыі ў СМІ Бялевіч заявіў, што яго абылгалі на падставе ананімнага ліста. Аднак прэм'ер-міністр Марыс Кучынскіс, які прадстаўляе тую ж палітычную сілу, што і сам Бялевіч — «Саюз зялёных і сялян» — даў заданне Бюро па прадухіленні і барацьбе з карупцыяй у тэрміновым парадку расследаваць магчымае злоўжыванне службовым становішчам з боку міністра.

Кіраўнік парламенцкай фракцыі СЗК Аўгуст Брыгманіс заявіў, што, калі падазрэнні апраўдаюцца, Бялевіч павінен будзе сысці ў адстаўку.

Ужо на наступны дзень Гунтыс Бялевіч абвясціў пра сыход у адстаўку, а кіраўнік урада Кучынскіс яе прыняў, абвінаваціўшы калегу ў хлусні.

У панядзелак Бялевіч пакінуў шэрагі Зялёнай партыі, у якую ўваходзіў, а таксама склаў мандат дэпутата сейма. З нагоды скандалу ён заявіў наступнае: згаданая аперацыя сапраўды была праведзена ў аперацыйнай зале Латвійскага анкалагічнага цэнтра,

але калі ён спытаў, як за яе разлічыцца, то міністру сказалі, што рабіць гэтага не трэба.

«Так са змагара з «левымі» паслугамі я сам ператварыўся ў іх атрымальніка», — сказаў экс-кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён2

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён

Усе навіны →
Усе навіны

Падрабязнасці дыверсіі ў Чэхіі: падпалены завод вырабляў цеплавізары для УСУ2

«Я расказваў ім пра метады негвалтоўнага супраціву Расіі». Партнёра Карач па пацыфізме збілі ў кіеўскім ваенкамаце22

«Вы ведаеце, што большасць беларусаў лічаць вас нікчэмнымі халуямі?»16

У Слуцкім раёне за адну гадзіну на пажарах загінулі два чалавекі

У Наваполацку падчас футбольнага матчу двойчы мячом прабілі дах трыбун ВІДЭА4

У Мядзведжыне татальна высякаюць лес. Афіцыйная версія — ратуюць ад караеда10

Трамп назваў Дэмакратычную партыю галоўным ворагам ЗША пасля Ірана15

Дырэктараў пачнуць штрафаваць за вялікія зарплаты7

Навукоўцы: хімікаты ў нарошчаных валасах могуць павышаць рызыку раку грудзей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён2

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць