Здарэнні

Кіроўца, які збіў дзядулю з унукам на Партызанскім праспекце, быў пад наркотыкамі

Пракуратура Мінска 16 чэрвеня санкцыянавала зняволенне пад варту кіроўцы 1986 года нараджэння, які трыма днямі раней здзейсніў ДТЗ на Партызанскім праспекце, у выніку якога адзін чалавек загінуў, а другі атрымаў цялесныя пашкоджанні і знаходзіцца ва ўстанове аховы здароўя.

Як паведаміла старшы памочнік пракурора горада Наталля Косач, кіроўца падазраецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

У момант ДТЗ пацярпелыя перасякалі праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе на дазваляльны сігнал святлафора. Пасля наезду на іх падазраваны здзейсніў сутыкненне з іншым аўтамабілем.

Санкцыя ч. 4 арт. 317 КК прадугледжвае прызначэнне асобе, якая ўчыніла такое злачынства, пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да сямі гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю. «Такое досыць суровае для неасцярожнага злачынства пакаранне абумоўлена як цяжарам наступстваў дадзенага злачынства, так і станам, у якім яно здзяйсняецца», — адзначыла прадстаўніца сталічнай пракуратуры.

Нагадаем, днём 13 чэрвеня кіроўца аўтамабіля «Фольксваген-Пасат», які рухаўся па Партызанскім праспекце з боку вуліцы Кабушкіна, на скрыжаванні з вуліцай Шашэйнай наехаў на рэгуляваным пешаходным пераходзе на мужчыну і маладога чалавека, пасля чаго сутыкнуўся з аўтамабілем «Хёндай». Пешаходы — мінчукі, дзядуля 1951 года нараджэння і ўнук 1997 нараджэння. Старэйшы мужчына загінуў.

Першапачаткова па факце ДТЗ была распачатая справа па ч. 2 арт. 317 КК.

14 чэрвеня следчыя органы паведамілі, што ў момант наезду на пешаходаў кіроўца знаходзіўся ў стане наркатычнага ап'янення. Таксама высветлілася, што ў пачатку чэрвеня бягучага года ён на адзін год быў пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі за перавышэнне хуткасці.

Каментары

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць