Свет11

На поўначы Англіі застрэлілі дэпутатку брытанскага парламента

Дэпутатка брытанскага парламента ад Лейбарысцкай партыі Джо Кокс, на якую ў чацвер быў здзейснены напад на поўначы Англіі, памерла ад атрыманых раненняў.

РА

Вестку пра яе смерць пацвердзіла паліцыя графства Уэст-Ёркшыр.

Інцыдэнт адбыўся ў выбарчай акрузе Джо Кокс. У 41-гадовую жанчыну тройчы стрэлілі і некалькі разоў ударылі нажом.

Відавочцы распавядаюць, што Кокс была параненая, пасля таго аказалася ўцягнутай у спрэчку двух мужчын у вёсцы Берстал. Пасля таго, як у яе стрэлілі, жанчына некаторы час ляжала на бруку, сцякаючы крывёй, пакуль адзін з мясцовых жыхароў выклікаў хуткую дапамогу. Лёгкія раненні атрымаў мужчына ва ўзросце 77 гадоў.

Паліцыя графства паведамляе аб арышце 52-гадовага мужчыны, імя якога пакуль не называецца.

Неўзабаве пасля нападу прадстаўнікі рухаў, якія выступаюць за і супраць таго, каб Брытанія пакідала Еўрасаюз, паведамілі аб прыпыненні ўсіх мерапрыемстваў кампаніі на працягу дня.

Прэм'ер-міністр Брытаніі Дэвід Кэмеран напісаў у сваім твітары, што ўлады краіны сур'ёзна занепакоеныя інцыдэнтам.

Лідар лейбарыстаў Джэрэмі Корбін таксама выказаў спачуванні з дапамогай твітара.

«Уся вялікая сям'я лейбарыстаў, як і ўся краіна, шакаваная і смуткуе з нагоды жахлівага забойства Джо Кокс», — напісаў Корбіна.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць