Грамадства66

Беларусь у лідарах па інфляцыі ад пачатку года сярод краін былога СССР

Беларусь заняла першае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэнаў у студзені-маі 2016 года, паведамляе БелаПАН, спасылаючыся на аналіз дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі.

За пяць месяцаў спажывецкія цэны ў краіне выраслі на 7%.

Далей ідуць Азербайджан (6,7%), Украіна (5,2%), Казахстан (4,2%), Расія (2,9%), Таджыкістан (2,7%), Эстонія (1,5%), Латвія (1,2%), Літва (0,9%) і Малдова (0,3%).

Цэны знізіліся ў Грузіі (на 0,3%), Арменіі (на 0,6%) і Кыргызстане (на 1,8%).

У Туркменістане апублікаваныя дадзеныя толькі за першы квартал (рост цэнаў склаў 0,57%).

Няма звестак па Узбекістане.

У самаабвешчаным Прыднястроўі, якое мае ўласную фінансавую сістэму, цэны павялічыліся за студзень-май на 1,08%.

Па выніках студзеня Беларусь была трэцяй па павелічэнні цэн (1,9%), за студзень-люты — другой (4,8%), першага квартала - другой (5,7%), студзеня-красавіка — таксама другой (6,4% ).

У траўні 2016 года Беларусь з ростам цэнаў на 0,5% падзяліла другое месца з Казахстанам.

На першай пазіцыі Латвія (0,6%). Далей — Расія (0,4%), Кыргызстан, Малдова, Таджыкістан (па 0,2%), Украіна і Эстонія (па 0,1%). Кошты не змяніліся ў Літве, знізіліся ў Азербайджане (на 0,1%), Грузіі (на 0,4%) і Арменіі (на 0,7%)

Каментары6

Цяпер чытаюць

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ1

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

У жыхаркі Брэста скралі даражэзную брэндавую сумачку. Прынамсі яна ў гэта шчыра верыла2

Памятаеце кватэры, за прагляд якіх бралі па 7000 рублёў? Стала вядома, за колькі іх купілі13

Кіроўцаў аўтобусаў папулярнага ўнутрыбеларускага маршрута адзелі ва ўніформу

Анджэя Пачобута ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы6

У Нацыянальным мастацкім музеі выстава да 120‑годдзя Андрэя Бембеля, заснавальніка беларускай школы скульптуры1

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі23

«Нам не патрэбны эмоцыі — патрэбна дапамога». Мама зніклага чатыры дні таму Максіма распавяла пра пошукі сына і падтрымку людзей

Большасць індыйскіх нафтаперапрацоўчых заводаў адмовілася ад новых закупак расійскай нафты1

Прэзідэнт літоўскай «Linava» пра сітуацыю з дальбойшчыкамі ў Беларусі: Перавозчыкі злыя, не выключаюць магчымасці блакаваць дарогі ў Літве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ1

Як выглядае помнік на магіле Рамана Бандарэнкі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць