Футбалісты Чылі сталі ўладальнікамі Кубка Амерыкі, абыграўшы аргенцінцаў у серыі пенальці з лікам 4:2 у фінальным матчы турніру.

fifa.com
Асноўны і дадатковы час матчу, які праходзіў у Іст-Рутэрфордзе, завяршыліся ўнічыю - з лікам 0:0. Пераможца матчу вызначыўся ў серыі пенальці.
Чылійцы выйграюць Кубак Амерыкі па футболе другі раз запар. Упершыню яны заваявалі тытул пераможцы гэтага турніру ў 2015 годзе. Тады ў фінале яны таксама сустракаліся з аргенцінскімі футбалістамі.
Месі зноў без трафея ў зборнай.
Каментары