Свет99

На месцы выбуху машыны з Шараметам «па волі выпадку» аказалася здымачная група прарасійскага тэлеканала

Піша ўкраінскі журналіст і тэлевядоўца Віталь Портнікаў. 

Адзінае, што аб'ядноўвае Бузіну і Шарамета — вядомасць у расійскай аўдыторыі.

Здымачная група 17 тэлеканала «па волі выпадку» апынулася на месцы гібелі журналіста Паўла Шарамета амаль у момант здарэння — і па дабрыні душэўнай гатова дзяліцца кадрамі з усімі ахвотнымі.

Гэта дзіўнае супадзенне нагадала мне пра ўласны непрыемны досвед часоў Майдана. Тады здымачная група 112 тэлеканала таксама па волі выпадку апынулася пад вокнамі майго дома ў момант, калі «цітушкі» праводзілі там пікет. Калегам проста не пашанцавала — мяне не ўзарвалі.

Гэтыя ўспаміны пра падобную ролю двух тэлеканалаў, чый парадак дня дзіўна супадае з парадкам дня суседняй дзяржавы, наштурхнула мяне на іншую паралель — пра дзіўнае падабенства забойстваў Алеся Бузіны і Паўла Шарамета.

Здавалася б, зусім розныя людзі — з розным лёсам, палітычнымі поглядамі, коламі зносін. З цалкам розным стаўленнем да Украіны і яе будучыні. Адзінае, што іх аб'ядноўвае — гэта вядомасць у расійскай аўдыторыі.

Алесь у апошнія гады жыцця наогул не вылазіў з расійскіх тэлеэфіраў, пры гэтым заўсёды прадстаўляўся там у якасці ўкраінскага пісьменніка і публіцыста. Павел правёў у расійскім тэлеэфіры куды больш часу, чым ва ўкраінскім. І калі расійскія афіцыйныя асобы і прапагандысты кажуць пра яго смерць — аўдыторыя дакладна разумее, пра каго ідзе гаворка.

Таму Маша Захарава цалкам мае рацыю, калі кажа што Украіна — як, зрэшты, і Расія — ператвараецца ў брацкую магілу журналістаў.

Проста далакопы адны і тыя ж. Па волі выпадку.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Мой зварот з Купянска стаў вырашальным у перамовах з ЗША і Еўропай14

Фядута: Мы былі ў палоне ў іншапланетнікаў37

«Толькі два чалавекі з класа не пайшлі ў піянеры». Бацькі — пра прапаганду ў школах28

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы7

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць