Культура1212

Святлоў падтрымлівае ідэю надання Нацыянальнаму аэрапорту імя Францыска Скарыны

Ідэю аб наданні Нацыянальнаму аэрапорту Мінск імя Францыска Скарыны, а самалётам — імёны выдатных дзеячаў мастацтваў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў лічыць вартай увагі. Такое меркаванне кіраўнік ведамства выказаў карэспандэнту БелТА.

Больш таго, паводле яго слоў, гэту ідэю Міністэрства культуры не толькі падтрымлівае, але ўжо накіравала неабходныя звароты ў адпаведныя дзяржаўныя структуры.

«Такая ініцыятыва агучаная не ўпершыню, яна з'явілася некалькі гадоў таму, але рэалізацыя яе ў Год культуры была б сімвалічнай», — адзначыў Барыс Святлоў.

Як паведамлялася, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў прапанаваў надаць Нацыянальнаму аэрапорту Мінск імя Францыска Скарыны, а самалётам — імёны выдатных дзеячаў мастацтваў. Такі крок стане дадатковай рэкламай нацыянальнай культуры, улічваючы, што бягучы год аб'яўлены Годам культуры, а ў 2017-м Беларусь і іншыя краіны адзначаць 500-годдзе выдання Францыскам Скарынам Псалтыра.

Практыка называння аэрапортаў у гонар вядомых дзеячаў культуры ёсць у свеце. У прыватнасці, міжнародны аэрапорт у Варшаве ў Польшчы мае імя кампазітара, буйнога прадстаўніка польскага музычнага мастацтва Фрыдэрыка Шапэна. А міжнародны аэрапорт у сталіцы Венгрыі Будапешце названы ў гонар аднаго з найвялікшых піяністаў XIX стагоддзя Ферэнца Ліста.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць