Беларусбанк пераносіць увядзенне камісіі за прыём плацяжоў наяўнымі з 1 жніўня на 1 кастрычніка
ААТ «АСБ Беларусбанк» пераносіць ўвядзенне камісіі за прыём плацяжоў наяўнымі з 1 жніўня на 1 кастрычніка, адпаведная інфармацыя размешчана на сайце банка.
«Праўленне Беларусбанка прыняло рашэнне перанесці тэрмін увядзення платы за ажыццяўленне аперацый па плацяжах наяўнымі грашовымі сродкамі ў беларускіх рублях праз касы банка з 1 жніўня на 1 кастрычніка 2016 года. Акрамя таго, вырашана аднавіць з 1 жніўня па 30 верасня акцыю з адмысловай прапановай па рэгістрацыі кліентаў у сістэме «Інтэрнэт-банкінг», - гаворыцца ў паведамленні.
У банку патлумачылі, што гэтыя рашэнні былі прынятыя, каб даць кліентам магчымасці для падключэнняя да каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, а таксама правядзення дадатковай растлумачальнай працы пра асаблівасці ажыццяўлення разлікаў аплатнымі карткамі, у тым ліку з выкарыстаннем банкаматаў, інфакіёскаў і каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (« інтэрнэт-банкінг», «М-банкінг», «SMS-банкінг», «ТБ-банкінг»).
Як паведамлялася, з 1 жніўня Беларусбанк планаваў увесці камісію за прыём плацяжоў наяўнымі. Памер яе складзе Br1 (дэнамінаваныя) за разавы зварот у касу, незалежна ад колькасці плацяжоў, якія будуць заключаны.
Калі плацяжы будуць праводзіцца з дапамогай аплатнай карты банка, то плаціць не трэба. Дадатковая плата не будзе збірацца і пры куплі валюты, а таксама пры ажыццяўленні плацяжоў у бюджэт (да іх адносяцца падаткі, штрафы, дзяржпошліны). Акрамя таго, указаная камісія не будзе брацца з ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, па выкананні абавязацельстваў перад банкам (пагашэнне крэдытаў, плацяжы за паслугі банка), з плацяжоў і залічэння на дабрачынныя рахункі, з залічэння на рахункі фізічных асоб, адкрытыя ў Беларусбанку.
Каментары