Усяго патроху2727

Што ж адбываецца ў Мінску на Зыбіцкай вечарамі ВІДЭА, ФОТА

У суботы Верхні горад іграе, спявае і танцуе ў кожным закутку.

Турысты ў захапленні: такая Беларусь ім падабаецца. 

У суботы каля Ратушы даюць канцэрты класічнай музыкі. У мінулым месяцы ігралі джаз. У гэтую ж суботу там іграў Дзяржаўны камерны аркестр з маладымі салістамі Кансерваторыі.

Аднак класікай не абмяжоўвалася. За царквой Святога Духа, на рагу за кляштарам базыльянак, танцавалі зумбу.

Удзельнічаць мог кожны:

Асабліва самааддана танцавала пара расійскіх турыстаў:

Усё гэта дзеля збору грошай сям'і інваліда, каб збылася яго мара — паездка на мора. Бачыце, скрынка стаіць на зямлі.

Ініцыятыва называецца «Пешаходка» ў межах кампаніі MaeSens.

Тым часам у суседнім дворыку між царквой Святога Духа і кляштарам базыльянцаў — моладзь танцавала хіп-хоп.

А ў дворыку на Зыбіцкай ігралі мінскія студэнцкія рок-гурты.

На Герцэна (былым Мала-Манастырскім завулку) ігралі скрыпачы. Вакол кожнага з артыстаў стаялі гуртам турысты.

Нарэшце, на самой плошчы Свабоды ішоў кірмаш рамеснікаў. У гэты вечар сюды, акрамя мінчукоў, прыехалі саматужнікі са Старых Дарог з ручнікамі, кошыкамі і іншай карыснай драбязой.

А на месцы колішняга Малога гасцінага двара — дай бог яму адбудавацца — ідзе мілая выстава партрэтаў з калекцыі Мастацкага музея. Вельмі цікавыя подпісы — праўда, без беларускамоўнага варыянта іх.

На выставе — партрэты «легендарных мінчукоў», навукоўцаў, дзеячоў культуры і нават спартоўцаў.
Партрэт Стэфаніі Станюты пэндзля яе бацькі, беларускага імпрэсіяніста Міхася Станюты. Праўнучка Стэфаніі, Меліціна, гэтымі днямі выступае на Алімпіядзе ў Рыа ў мастацкай гімнастыцы.
Подпісы да карцін Мастацкі музей дае толькі на адной мове.

Вось такая атмасфера вясёлага майдану пануе ў беларускай сталіцы летнімі вечарамі. Рэкамендуем яе гасцям сталіцы: бяспека там абсалютная, спецназ дзяжурыць пад кожнай ліхтарняй.

Прысутнічаюць яны і на Зыбіцкай каля новай скульптуры: падарунку Саюзу архітэктараў ад Саюза дызайнераў, чыгунная баба.

Каментары27

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою7

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што выступіць з важнай заявай наконт Расіі4

Упершыню расійскія вайскоўцы здаліся ў палон робатам — наватарская аперацыя ўкраінскай штурмавой брыгады7

Самая дарагая сумачка ў свеце. Сумку для Джэйн Біркін прадалі за рэкордныя $10 мільёнаў

Трамп пахваліў прэзідэнта Ліберыі за англійскую, але там гэта мова афіцыйная2

За адзін вечар тры беларускія футбольныя клубы перамаглі супернікаў з Арменіі, Македоніі і Чарнагорыі. Гэта рэкорд7

У Гомелі з'явіўся сквер Міліцыі. Гараджан не пыталіся нават фармальна4

Вялікабрытанія і Украіна падпішуць гістарычную дамову аб пастаўцы тысяч ракет для СПА

«Са студзеня Расія страціла 100 тысяч салдат. Забітымі. Не ўсяго, а забітымі»8

У Мінску пачалі будаваць аўтадарогу з Калодзішчаў у Калодзішчы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою7

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць