Грамадства99

Знясіленага галадоўкай Уладзіміра Кондруся перавялі ў турэмны шпіталь

10 жніўня бацькі Уладзіміра Кондруся паведамілі праваабаронцам «Вясны», што іх сына перавялі ў рэспубліканскі турэмны шпіталь, які знаходзіцца на тэрыторыі СІЗА-1 на Валадарскага. Па словах доктара, яго ўдалося ўгаварыць на выхад з галадоўкі.

Пасля першага дазволенага спаткання з сынам, якога яны ўбачылі, з іх словаў, у стане напалову трупа, бацькі Уладзіміра Кондруся звярнуліся да дзяжурнага па СІЗА і ім удалося дамагчыся сустрэчы з доктарам з санчасткі. У выніку, учора ўвечары Уладзіміра перавялі ў рэспубліканскі турэмны шпіталь, які знаходзіцца на тэрыторыі СІЗА. Не выключана, што сваю ролю ў гэтым меў і шырокі інфармацыйны рэзананс пра цяжкі стан здароўя новага фігуранта справы аб масавых беспарадках.

Сёння бацькам удалося пагаварыць з доктарам турэмнай бальніцы, якая распавяла, што Уладзіміру ўжо ставілі кропельніцу і што яна пераканала яго спыніць галадоўку, таму папрасіла перадаць свайму пацыенту дзіцячае харчаванне. Медыкі таксама абяцаюць з часам зрабіць яму зонд, пра што Уладзімір папрасіў на ўчорашнім спатканні.

Паводле бацькоў, гэтая навіна дае ім некаторую надзею, паколькі яшчэ ўчора ў адказ на іх ўгаворы пачаць прымаць ежу Уладзімір адказаў, што не можа, паколькі арганізм ужо сам яе адхіляе.

Таксама бацькі Уладзіміра Кондруся паведамілі, што сёння наведалі следчага і пакінулі яму прашэнне пра змену меры стрымання да суда, каб паставіць сына на ногі. З іх слоў, у адказ на гэта следчы толькі падкрэсліў, што іх сын «здзейсніў цяжкае злачынства».

Нагадаем, што праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі Уладзіміра Кондруся палітычным зняволеным. Як падкрэсліваецца ў адпаведнай заяве, дзеянні Уладзіміра Кондруся не могуць быць кваліфікаваныя па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Масавыя беспарадкі»), а тэрмін даўнасці па іншых артыкулах КК, па якіх яны маглі б быць кваліфікаваныя, мінуў.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпал5

Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпал

Усе навіны →
Усе навіны

Беспілотнік на сонечных батарэях з размахам крыла, як у Боінга-747, праляцеў без пасадкі 74 гадзіны2

Зяленскі сустрэнецца з Трампам у панядзелак4

Доктара з Гродна асудзілі за «распальванне варожасці» і «фінансаванне экстрэмізму»2

Былы дарадца прэзідэнта ЗША: Трамп на перамовах не прайграў, але Пуцін відавочна перамог2

Тэлефанаванне Трампа Лукашэнку: што гэта было?24

Беларуска зганяла ў Парыж без візы — не знайшла там ні круасанаў, ні слімакоў. У краме «Фантазія» толькі чабурэкі6

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным33

Для Украіны застаецца няпэўнасць3

Маладую прадпрымальніцу са Слоніма асудзілі за ўдзел у пратэстах5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпал5

Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць